Невінаваты вязень, які прасядзеў у турме 18 гадоў, атрымае дапамогу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.03.2018 12:01
„Справядлівая дзяржава павінна яму дапамагчы”, - вырашыў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain
Невінаваты вязень, які прасядзеў у турме 18 гадоў, атрымае дапамогу
„Справядлівая дзяржава павінна яму дапамагчы”, - вырашыў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
Былы вязень Томаш Камэнда (Tomasz Komeda) будзе атрымліваць спэцыяльную грашовую дапамогу. Пра гэта ў Твітэры паведаміў прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).
„Нішто не кампэнсуе Томашу Камэндзе пакутаў, якія ён зазнаў у выніку неправамернага асуджэньня й турэмнага зьняволеньня. Аднак справядлівая дзяржава павінна дзейнічаць й паспрабаваць яму дапамагчы. Таму я вырашыў прызнаць Томашу Камэндзе спэцыяльную грашовую дапамогу, якую ён будзе атрымліваць, пакуль яму не прысудзяць кампэнсацыі”, - напісаў кіраўнік польскага ўраду.
Некалькі дзён таму, Томаш Камэнда быў вызвалены з турмы пасьля 18 гадоў зьняволеньня. У 2004 годзе ён быў прысуджаны да 25 гадоў пазбаўленьня волі за згвалтаваньне й забойства 15-гадовай дзяўчынкі. Паводле пракуратуры, якая сабрала новыя доказы па гэтай справе, мужчына ня зьдзейсьніў злачынства, за якое быў асуджаны.
15 сакавіка Томаш Камэнда быў умоўна вызвалены з турмы.
аз
Былы вязень Томаш Камэнда (Tomasz Komenda) будзе атрымліваць спэцыяльную грашовую дапамогу. Пра гэта ў Твітэры паведаміў прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).
„Нішто не кампэнсуе Томашу Камэндзе пакутаў, якія ён зазнаў у выніку неправамернага асуджэньня й турэмнага зьняволеньня. Аднак справядлівая дзяржава павінна дзейнічаць й паспрабаваць яму дапамагчы. Таму я вырашыў прызнаць Томашу Камэндзе спэцыяльную грашовую дапамогу, якую ён будзе атрымліваць, пакуль яму не прысудзяць кампэнсацыю”, - напісаў кіраўнік польскага ўраду.
Некалькі дзён таму Томаш Камэнда быў вызвалены з турмы пасьля 18 гадоў зьняволеньня. У 2004 годзе ён быў прысуджаны да 25 гадоў пазбаўленьня волі за згвалтаваньне й забойства 15-гадовай дзяўчынкі. Паводле пракуратуры, якая сабрала новыя доказы па гэтай справе, мужчына ня зьдзейсьніў злачынства, за якое быў асуджаны.
15 сакавіка Томаш Камэнда быў умоўна вызвалены з турмы.
аз