Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ІНП ставіць украінскаму боку ўмовы супрацы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 15:15
Старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк адказаў на прапанову ўкраінскага боку.
Старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.Старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк. PAP/Jacek Turczyk

Польскі ІНП ставіць украінскаму боку ўмовы супрацы
Старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк адказаў на прапанову ўкраінскага боку.
Старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) адзначыў, што аднаўленьне супрацоўніцтва з украінскім Інстытутам нацыянальнай памяці стане магчымым толькі ў выпадку, калі ўкраінцы выканаюць некалькі ўмоваў.
Яраслаў Шарэк паясьняе, што аднаўленьне супрацоўніцтва з украінцамі будзе магчымае пасьля адмены забароны на пошук і эксгумацыю астанкаў палякаў-ахвяраў войнаў на тэрыторыі Ўкраіны, а таксама будаўніцтва мэмарыялаў у гэтых месцах.
Старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці падкрэсьлівае, што некалькі месяцаў таму ўкраінцы выказалі жаданьне сумесных дзеяньняў, зьвязаных з падзеямі ў 1920 годзе, то бок з падпісаньнем пагадненьня паміж Юзафам Пілсудзкім і Сымонам Пятлюрам. Аднак, паводле яго, справа зьвялася да заяваў украінскага боку.
Яраслаў Шарэк адзначыў, што трэба вырашыць таксама найбольш балючае пытаньне, то бок пошук, эксгумацыю і ўшанаваньне палякаў, якія былі забітыя ўкраінскімі нацыяналістамі падчас Другой сусьветнай вайны.
Умовай аднаўленьня супрацоўніцтва з украінскім бокам зьяўляецца таксама публікацыя прац Польска-ўкраінскага форуму гісторыкаў, дзейнасьць якога ў цяперашні час прыпынена.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт