Польская апазыцыя аб'ядноўваецца супраць кіруючай партыі (ФОТА)
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.04.2018 16:32
                    
                    «Плятформа. Сучасная грамадзянская кааліцыя» – пад такой назвай партыі пойдуць разам на выбары ў муніцыпальныя органы.
                
                         Гжэгаж Схэтына й Катажына Любнаўэр
Гжэгаж Схэтына й Катажына Любнаўэр
                     
У Польшчы аб'ядноўваецца апазыцыя – цэнтра-правая «Грамадзянская плятформа» й лібэральная партыя «Сучасная» стварылі кааліцыю.
«Плятформа. Сучасная грамадзянская кааліцыя» – пад такой назвай партыі пойдуць разам на выбары ў муніцыпальныя органы, якія пройдуць сёлета восеньню. Такое рашэньне было прынятае на зьезьдзе абодвух партый, які прайшоў у Варшаве й які быў прысьвечаны выбарам у мясцовае самакіраваньне.
На зьезьдзе выступілі, у прыватнасьці, старшыня «Грамадзянскай плятформы» Гжэгаж Схэтына й кіраўнік «Сучаснай» Катажына Любнаўэр. Абодва лідары запэўнілі, што яны не дапусьцяць памылак вугорскай апазыцыі й таму яны ідуць разам на муніцыпальныя выбары.
Схэтына й Любнаўэр таксама заявілі, што зробяць усё, каб перамагчы ў чарговых выбарах, і што не дазволяць кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» пашырыць уплывы на самакіраваньне.

вс
фота: PAP/Jacek Turczyk
 
Палітыкі «Грамадзянскай плятформы» ўскладваюць кветкі на Магілу невядомага жаўнера
 
Кандыдат «Плятформы. Сучаснай грамадзянскай кааліцыі» на пасаду мэра Варшавы Рафал Тшаскоўскі