Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы на 100-годзьдзе незалежнасьці садзяць дубы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2018 17:27
У Люблінскім ваяводзтве плянуецца пасадзіць 500 дубоў.
Момант пасадкі дрэваМомант пасадкі дрэвафота: Упраўленьне люблінскага ваяводы

У Любліне пачалася рэгіянальная акцыя «Дубы незалежнасьці». У яе рамках у Люблінскім ваяводзтве будуць пасаджаныя гэтыя магутныя дрэвы, каб адзначыць 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.
Першы дуб у Любліне быў пасаджаны ў аўторак, 24 красавіка, перад упраўленьнем люблінскага ваяводы. Дрэвы будуць садзіць перш за ўсё перад школамі альбо іншымі грамадзкімі ўстановамі. У Люблінскім ваяводзтве плянуецца пасадзіць 500 дубоў.
Польшча стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году. Больш за 123 гады тэрыторыя краіны была падзеленая паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Вугоршчынай.

У Любліне пачалася рэгіянальная акцыя «Дубы незалежнасьці». У яе рамках у Люблінскім ваяводзтве будуць пасаджаныя гэтыя магутныя дрэвы, каб адзначыць 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы.

Першы дуб у Любліне быў пасаджаны ў аўторак, 24 красавіка, перад Упраўленьнем люблінскага ваяводы. Дрэвы будуць садзіць перш за ўсё перад школамі альбо іншымі грамадзкімі ўстановамі. У Люблінскім ваяводзтве плянуецца пасадзіць 500 дубоў.

Польшча стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году. Больш за 123 гады тэрыторыя краіны была падзеленая паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Вугоршчынай.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт