Logo Polskiego Radia
Print

Польшча – ганаровы госьць Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Абу-Дабі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2018 13:01
У цырымоніі адкрыцьця выставу-кірмашу ў сталіцы ААЭ прыняў удзел віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі.
Польскі віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця кніжнaй выставу ў Абу-Дабі. Польскі віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця кніжнaй выставу ў Абу-Дабі. PAP/EPA/ALI HAIDER

Польшча – ганаровы госьць Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Абу-Дабі
У цырымоніі адкрыцьця выставу-кірмашу ў сталіцы ААЭ прыняў удзел віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі.
Польскія пісьменьнікі, ілюстратары й прадстаўнікі культурных установаў удзельнічаюць у 28-ым Міжнародным кніжным кірмашы ў Абу-Дабі, сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Польшча зьяўляецца ганаровым госьцем выставы, якую ў мінулым годзе наведала больш за 300 тысяч чалавек.
Паводле віцэ-прэм’ера, міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Пятра Гліньскага (Piotr Gliński), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты могуць быць для Польшчы брамай ў арабскі сьвет.
Польскі віцэ-прэм’ер прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця выставу разам зь міністрам замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Госьці 28-ага Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Абу-Дабі будуць мець нагоду сустрэцца з польскімі пісьменьнікамі, а таксама прыняць удзел у лекцыях пра польскае мастацтва, кіно й музыку. Кожны дзень будуць праходзіць майстар-клясы для дзяцей.
аз

Польскія пісьменьнікі, ілюстратары й прадстаўнікі культурных установаў удзельнічаюць у 28-ым Міжнародным кніжным кірмашы ў Абу-Дабі, сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Польшча зьяўляецца ганаровым госьцем выставы, якую ў мінулым годзе наведала больш за 300 тысяч чалавек.

Паводле віцэ-прэм’ера, міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Пятра Гліньскага (Piotr Gliński), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты могуць быць для Польшчы брамай у арабскі сьвет.

Польскі віцэ-прэм’ер прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця выставы разам зь міністрам замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Госьці 28-ага Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Абу-Дабі будуць мець нагоду сустрэцца з польскімі пісьменьнікамі, а таксама прыняць удзел у лекцыях пра польскае мастацтва, кіно й музыку. Кожны дзень будуць праходзіць майстар-клясы для дзяцей.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт