У Расеі прайшлі масавыя пратэсты апазыцыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.05.2018 11:51
Паліцыя затрымала больш за 1600 чалавек па ўсёй краіне.
Foto: EPA/SERGEI ILNITSKY /PAP
Антыпуцінская апазыцыя арганізавала акцыі пратэсту ў 90 гарадах ва ўсёй Расеі.
З заклікам выйсьці на вуліцы да расейцаў зьвярнуўся апазыцыйны палітык Аляксей Навальны.
Дэманстранты пратэставалі супраць чацьвёртага прэзыдэнцкага тэрміна Ўладзіміра Пуціна. Пратэсты прайшлі пад лёзунгам «Ён нам не цар». Пратэсты адбыліся напярэдадні інаўгурацыі прэзыдэнта Пуціна.
Акцыі не былі ўзгодненыя з уладамі, якія кінулі супраць людзей АМАП, сілы Нацыянальнай гвардыі ды казакоў.
У адной толькі Маскве арыштавана 750 чалавек. Затрыманыя дэманстранты ды актывісты штабоў Навальнага ў Чэлябінску, Кемерава, Краснаярску, Пензе, Якуцку, Санкт-Пецярбурзе.
ПР/юл