Logo Polskiego Radia
Print

Новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі стане Артур Міхальскі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 09:27
Кандыдатуру Міхальскага яшчэ павінен зацьвердзіць прэзыдэнт Польшчы.
фота: Міністэрства замежных спраў Польшчы

Новым амбасадарам Польшчы ў Беларусі стане Артур Міхальскі
Камітэт па замежных справах Сэйма Польшчы 9 траўня ўхваліў кандыдатуру Артура Міхальскага на пасаду амбасадара ў Беларусі. Цяпер кандыдатуру Міхальскага павінен зацьвердзіць прэзыдэнт Польшчы.
Раней Артур Міхальскі працаваў паслом у Малдове, а ў апошнія гады быў дырэктарам Усходняга дэпартамэнта Міністэрства замежных спраў Польшчы, адзначае БелаПАН.
Ранейшы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік завяршыў сваю дыпляматычную місію 31 студзеня гэтага года.
Як паведамлялі некаторыя польскія і беларускія СМІ, неафіцыйнай прычынай адстаўкі Паўліка стала тое, што ён ня змог наладзіць адносіны з прадстаўнікамі польскай дыяспары і кіраўніцтвам польскага тэлеканала «Белсат», які вяшчае на Беларусь.
Паводле інфармацыі кіраўніка прэс-службы МЗС Польшчы Артура Ломпарта, такое рашэньне было прынятае па просьбе самога Паўліка і ня мае палітычнага падтэксту.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт