На Польшчу абрынуліся моцныя буры і навальніцы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.06.2018 13:38
«Экстраныя выезды нашай службы, з большага, былі зьвязаныя з адчысткай дарог ад паламаных дрэў і галінаў, а таксама з адпампоўкай падтопленых сутарэньняў».
PAP/EPA/MARIO AVENIA
На Польшчу абрынуліся моцныя буры і навальніцы
Амаль 350 выездаў за апошнія суткі ажыцьцявілі польскія экстраныя службы, ратавальнікі ліквідуюць наступствы прыроднага катаклізму. Большасьць надзвычайных сытуацый адбылася на захадзе і поўдні Польшчы, а менавіта ў рэгіёнах: Ніжняя Сылезія, Апольскае Ваяводзтва, Памеранія і Вялікапольшча.
«Экстраныя выезды нашай службы з большага былі зьвязаныя з адчысткай дарог ад паламаных дрэў і галінаў, а таксама з адпампоўкай падтопленых сутарэньняў.», – паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы старшыня брыгады Павал Фронтчак.
Павышаны ўзровень небясьпекі будзе дзейнічаць да заўтрашняга дня, паведамілі ў ведамстве.
эж
Амаль 350 выездаў за апошнія суткі ажыцьцявілі польскія экстраныя службы, ратавальнікі ліквідуюць наступствы прыроднага катаклізму.
Большасьць надзвычайных сытуацый адбылася на захадзе і поўдні Польшчы, а менавіта ў рэгіёнах: Ніжняя Сылезія, Апольскае Ваяводзтва, Памеранія і Вялікапольшча. Таксама залевы закранулі і тэрыторыю Нямеччыны.
«Экстраныя выезды нашай службы, з большага, былі зьвязаныя з адчысткай дарог ад паламаных дрэў і галінаў, а таксама з адпампоўкай падтопленых сутарэньняў.», – паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы старшыня брыгады Павал Фронтчак.
Павышаны ўзровень небясьпекі будзе дзейнічаць да заўтрашняга дня, паведамілі ў ведамстве.
эж