Logo Polskiego Radia
Print

Ля Варшавы пабудуюць найбуйнейшы аэрапорт у Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.06.2018 14:01
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў спэцзакон па будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порта.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: gmaruscak/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: gmaruscak/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: gmaruscak/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ля Варшавы пабудуюць найбуйнейшы аэрапорт у Эўропе
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў спэцзакон па будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порта.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў спэцзакон па будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порта. Новы аэрапорт будзе пабудаваны паміж гарадамі Лодзь й Варшава й павінен стаць адзіным з найбуйнейшых аэрапортаў у Эўропе.
Новы аэрапорт замяніць варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна. Ён будзе пабудаваны ў мясцовасьці Станіславаў (Stanisławów) у гміне Баранава ў 40 кілямэтрах на захад ад Варшавы.
Яшчэ сёлета будзе агучаны міжнародны архітэктурны конкурс. Затым узьнікне кампанія, якая зоймецца каардынацыяй будаўніцтва порту й камунікацыйных шляхоў. Паводле ўступных ацэнак, будаўніцтва порта павінна пачацца ў 2012 годзе й будзе каштаваць больш за 30 мільярдаў злотых (амаль 10 мільярдаў эўра).
Сам аэрапорт павінен прычыніцца да ўзьнікненьня каля 37 тысяч працоўных месцаў.
Паводле плянаў, першы самалёт павінен адправіцца з Цэнтральнага камунікацыйнага порту ў 2027 годзе.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падпісаў спэцзакон па будаўніцтве Цэнтральнага камунікацыйнага порта. Новы аэрапорт будзе пабудаваны паміж гарадамі Лодзь й Варшава й павінен стаць адным з найбуйнейшых аэрапортаў у Эўропе.

Новы аэрапорт замяніць варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна. Ён будзе пабудаваны ў мясцовасьці Станіславаў (Stanisławów) у гміне Баранава ў 40 кілямэтрах на захад ад Варшавы.

Яшчэ сёлета будзе агучаны міжнародны архітэктурны конкурс. Затым узьнікне кампанія, якая зоймецца каардынацыяй будаўніцтва порту й камунікацыйных шляхоў.

Паводле ўступных ацэнак, будаўніцтва порта павінна пачацца ў 2021 годзе й будзе каштаваць больш за 30 мільярдаў злотых (амаль 10 мільярдаў эўра).

Сам аэрапорт павінен прычыніцца да ўзьнікненьня каля 37 тысяч працоўных месцаў.

Паводле плянаў, першы самалёт павінен адправіцца з Цэнтральнага камунікацыйнага порту ў 2027 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт