Прэм'ер Польшчы адбыў у Ватыкан на сустрэчу з Папам рымскім
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.06.2018 11:14
                    
                                 
                
                
                    У аўдыенцыі сумесна з кіраўніком польскага ўраду прымуць удзел яго жонка й дзеці.
                
                
                    
                         Матэвуш Маравецкі садзіцца ва ўрадавы самалёт у Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка ШапэнаPAP/Adam Guz
Матэвуш Маравецкі садзіцца ва ўрадавы самалёт у Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка ШапэнаPAP/Adam Guz
                     
                
                
                
               
                
                         У панядзелак, 4 чэрвеня, Папа рымскі Францішак прыме на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага. Гэта будзе іх першая афіцыйная сустрэча.
У аўдыенцыі сумесна з кіраўніком польскага ўраду прымуць удзел яго жонка й дзеці.
Пасьля аўдыенцыі Матэвуш Маравецкі сустрэнецца зь дзяржаўным сакратаром Ватыкану кардыналам Пʼетра Паралінам. Затым сумесна з усёй дэлегацыяй кіраўнік Кабміну Польшчы ўскладзе кветкі й памоліцца ля магілы Яна Паўла II.
Папа рымскі Францішак да гэтага сустракаўся з трыма польскімі прэмʼерамі: Дональдам Тускам, Эвай Копач і Бэатай Шыдла.
У праграме візыту таксама шэраг сустрэч кіраўніка польскага ўраду з італьянскімі палітыкамі.
вс