Шэсьці для жыцьця й сям’і ідуць па вуліцах 60 польскіх гарадоў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.06.2018 13:03
Сёлетні дэвіз мерапрыемства - «Сіла Польшчы ў сям’і».
PAP/Marcin ObaraPAP/Marcin Obara
У больш чым шасьцідзесяці польскіх гарадах сёньня ідуць Шэсьці для жыцьця й сям’і. Паходы ладзяцца пад дэвізам «Сіла Польшчы ў сям’і». Гэта публічная падтрымка для жыцьця ад зачацьця да натуральнай сьмерці.
Дэвіз мерапрыемства зьвяртаецца да сотай гадавіны незалежнасьці Польшчы і 40-годзьдзя абраньня на апостальскі пасад Яна Паўла Другога.
У сталіцы Шэсьце для жыцьця і сям'і праходзіць праз цэнтар горада з пляцу Трох Крыжоў да Замкавай плошчы. Перад гэтым адбылася імша.
«Мы хочам паказаць, што Польшча зьяўляецца моцнай і выжыла дзякуючы семʼям», – тлумачыць Марта Аганоўска-Палькоўска (Ogonowska-Polkowska) з Цэнтру падтрымкі ініцыятыў для жыцьця і сямʼі.
Першае Шэсьце для жыцьця і сямʼі было арганізавана ў 2006 годзе ў Варшаве. На працягу гадоў такія ж мерапрыемствы прайшлі ў больш за 150 мясцовасьцях.
яс