Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава будзе дапамагаць плаціць камунальныя аплаты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.06.2018 09:21
Субсыдыі будуць прадстаўляцца, калі сярэднямесячны даход сям'і не перавышае 60 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Урад Польшчы выпрацоўвае праект «Жыльлё на старт». Дакумэнт уводзіць даплаты да камунальных плацяжоў.

Намесьнік міністра інвэстыцый і разьвіцьця Артур Собань (Artur Soboń) прыводзіць прыклад сям’і, якая можа атрымаць дзяржаўную падтрымку.

А.Собань: Сям’я, якая адказвае крытэрыям па даходах, напрыклад, двое дарослых і двое дзяцей, плаціць за кватэру 1500 злотых (350 эўра). Такая сям’я можа атрымаць на працягу 9 гадоў ня больш за 500 злотых (117 эўра) даплаты штомесяц.

Згодна з законапраектам, субсыдыі будуць прадстаўляцца, калі сярэднямесячны даход сям'і не перавышае 60 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы. У цяперашні час гэта 2,5 тысячы злотых (585 эўра). Субсыдыі атрымаюць грамадзяне, якія выконваюць крытэры даходаў і жыльля. Прызнаваць права на даплаты будуць муніцыпальныя ўлады.

Праграма пачне ажыцьцяўляцца ў 2019 годзе. У залежнасьці ад разьмяшчэньня кватэры і заможнасьці, камунальная аплата сям’і скароціцца максымальна на 561 злоты (130 эўра). Дзяржава будзе выдзяляць на гэта сродкі на працягу 9 гадоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт