Вызначаная канчатковая траса пракладкі газаправода Baltic Pipe
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.06.2018 12:01
Увод у эксплёатацыю газаправода Baltic Pipe заплянаваны на кастрычнік 2022 году.
pixabay.com/Public Domain CC0
Вызначаная канчатковая траса пракладкі газаправода Baltic Pipe
Увод у эксплёатацыю газаправода Baltic Pipe заплянаваны на кастрычнік 2022 году.
Кампанія Gaz-System вызначыла канчатковую трасу пракладкі падводнага газаправода Baltic Pipe. Даўжыня трубы складзе 275 кілямэтраў. Яна будзе выходзіць на бераг Балтыйскага мора ў гарадку Факсэ (Faxe) ў паўднёвай Даніі і ў гарадку Нехожэ (Niechorze) на паўночным захадзе Польшчы.
Выбраная траса была прааналізаваная й параўнаная зь іншымі разгляданымі варыянтамі. Пад увагу браліся розныя аспэкты, у тым ліку ахова навакольнага асяродзьдзя, тэхнічныя магчымасьці й сацыяльна-эканамічныя ўмовы.
Выбар трасы дазваляе пачаць праектныя работы, якія дазволяць вызначыць аптымальны спосабу пракладкі трубы па дне Балтыйскага мора.
Трубаправод Baltic Pipe зможа транспартаваць у Польшчу каля 10 млрд кубічных мэтраў прыроднага газу ў год. Чакаецца, што будаўнічыя работы пачнуцца ў красавіку 2020 году й будуць працягвацца каля двух гадоў. Увод у эксплёатацыю заплянаваны на кастрычнік 2022 году.
аз