Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ў 5 млн вучняў пачаліся канікулы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.06.2018 17:43
Канікулы ў Польшчы працягнуцца больш за 70 дзён.
Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеска (пасярэдзіне) з вучняміМіністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеска (пасярэдзіне) з вучняміPAP/Leszek Szymański

У Польшчы ў 5 млн вучняў пачаліся канікулы
У Польшчы амаль 5 млн вучняў закончылі навучальны год і пачалі канікулы. Гэта быў першы год функцыянаваньня школ пасьля рэформы сярэдняй адукацыі. Нагадаем, раней у Польшчы існавала трохступенная сярэдняя адукацыя: 6 клясаў пачатковай школы, тры клясы гімназіі й 3 клясы ліцэя. Цяпер у Польшчы – двухступенная сярэдняя адукацыя: 8 гадоў базавай школы й 4 клясы ліцэя.
Польскія дзяржаўныя чыноўнікі наведалі школы з нагоды заканчэньня навучальнага году. Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеска накіравалася ў павятовы горад Остраў Мазавецкая, які разьмешчаны ў 100 км на ўсход ад Варшавы. Яна пажадала вучням прыемна правесьці канікулы, заклікаўшы адначасова паводзіцца бясьпечна падчас адпачынку.
Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі ў сваю чаргу наведаў вучняў у адной са школ гарадка Зомбкі, які разьмешчаны ля самых межаў Варшавы. Ён падзякаваў настаўнікам за працу, а вучням пажадаў адпачыць і з новымі сіламі вярнуцца на вучобу 1 верасьня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт