У МЗС Польшчы абяцалі рэакцыю на арышт Кастусёва
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.07.2018 10:24
Старшыня Партыі БНФ павінен быў удзельнічаць у польскім Сэйме ў слуханьнях па сытуацыі ў Беларусі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Дэлегацыя беларускай апазыцыі праводзіць сустрэчы ў МЗС і Сэйме Польшчы - без арыштаванага ў Менску старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
Сёньня ў міжнароднай камісіі Сэйму Польшчы пройдуць слуханьні па сытуацыі ў Беларусі. Адзін з запрошаных старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ня трапіў на сустрэчы ў Варшаву — ён паехаў у аэрапорт „Менск”, але быў затрыманы міліцыяй і зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну. Цяпер чакаецца суд над ім, верагодна, за пікет у Курапатах супраць рэстарана „Поедем поедим”.
Як паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэч у Варшаве старшыня Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, намесьнік міністра замежных спраў Польшчы сказаў беларускім апазыцыянэрам, што рэакцыя Польшчы на арышт запрошанага ў Варшаву палітыка будзе, цяпер у МЗС думаюць над яе формай.
svaboda.org/аз