Польскі прэм’ер перасьцерагае ЭП перад Nord Stream 2
„Nord Stream 2 дасьць Расеі магчымасьць уплываць як на эўрапейскую эканоміку, так і эўрапейскую палітыку”.
„Эўразьвязу не патрэбны Nord Stream 2, які дае Расеі вельмі моцны інструмэнт узьдзеяньня ня толькі на эўрапейскую эканоміку, але і на эўрапейскую палітыку”, - сказаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падчас сёньняшніх дэбатаў у Эўрапарлямэнце ў Страсбургу.
Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што Польшча гатовая ўдзельнічаць у эўрапейскай энэргетычнай трансфармацыі, але гэтая трансфармацыя павінна абапірацца на роўныя магчымасьці, у большай ступені браць пад увагу адрозьненьні паміж эканомікамі паасобных членскіх краінаў і прадугледжваць розныя інструмэнты падтрымкі.
„Аднак усе нашыя намаганьні ў Цэнтральнай Эўропе могуць стаць неэфэктыўнымі з-за Nord Stream 2, які, трэба гэта выразна сказаць, зьяўляецца не эканамічным, але палітычным праектам”, - сказаў прэм'ер.
„Эўразьвязу не патрэбны Nord Stream 2, які павялічвае рызыку дэстабілізацыі ў Цэнтральнай Эўропе й дае Расіі вельмі магутны інструмэнт узьдзеяньня ня толькі на эўрапейскую эканоміку, але таксама на эўрапейскую палітыку”, - дадаў Матэвуш Маравецкі.
аз