Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адзначыла 550-годзьдзе парлямэнтарызму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2018 18:46
  • Сэйм.mp3
Гэтая дата сьвяткуецца ў памяць аб паседжаньні Сэйму Польскай Кароны, якое мела месца ў гэты дзень у 1468 годзе ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі.
"Сэйм у Лэнчыцы", карціна Яна Матэйкі"Сэйм у Лэнчыцы", карціна Яна Матэйкіcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

13 ліпеня адзначаецца 550-годзьдзе польскага парлямэнтарызму. Гэтая дата сьвяткуецца ў памяць аб паседжаньні Сэйму Польскай Кароны, якое мела месца ў гэты дзень у 1468 годзе ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі. Актуальна гэта горад у цэнтральным Лодзінскім ваяводзтве з насельніцтвам у 74 тыс. чалавек.
Фармаваньне парлямэнтарызму на польскіх землях было працяглым і даволі складаным працэсам. Пачаткам парлямэнтарызму былі бадай што племянныя вечы, на якіх ваяры прымалі рашэньні па важных для супольнасьці пытаньнях. Вядомы польскі мастак Ян Матэйка, які жыў і ствараў свае карціны ў другой палове 19-га стагодзьдзя, аўтар батальных і гістарычных твораў, лічыў, што першы Сэйм адбыўся ў мястэчку Лэнчыца ў 1180 годзе. Яго склікаў Казімір Справядлівы. Падчас сходу ён адмовіўся ад часткі сваіх паўнамоцтваў на карысьць пэўнай сацыяльна-грамадзкай групы – у тым канкрэтным выпадку гэта былі касьцельныя функцыянэры.
Іншым важным Сэймам была сустрэча ў Хэнцінах у 1331 годзе. Тады з каралём Уладзіславам Лакеткам перад важнай бітвай пад Полаўцамі сустрэліся рыцары, каб абмеркаваць тактыку змаганьня з крыжакамі.
Варта нагадаць, што значэньне слова «сэйм» тады было крыху іншым чым тады. Сёньня Сэйм – гэта ніжняя палата парлямэнту ў Польшчы ды іншых эўрапейскіх краін. Тады сэймам называлі зьезд, сход шляхты, бо, як вядома, тады толькі шляхта й духавенства мела правы. Паводле часткі гісторыкаў і філёлягаў, слова «сэйм» паходзіць ад балцкага слова sueima, што азначае менавіта сход, збор, зьезд.
Але вернемся да юбілею польскага парлямэнтарызму. Калі былі іншыя Сэймы, то чаму пачаткам парлямэнтарызму лічыцца 1468 год? Дырэктар Варшаўскага каралеўскага замку, прафэсар гістарычных навук Войцех Фалкоўскі зьвяртае на важны момант Сэйму 1468 году.
Войцех Фалкоўскі: Сэйм у 1468 годзе ня быў першым Сэймам – раней таксама адбываліся сходы шляхты ў важных дзяржаўных мэтах. Аднак ён быў важным Сэймам, між іншым, таму, – і пра гэта гаворыцца ў хроніцы вядомага польскага летапісца Яна Длугаша, – што на ім прысутнічала вялікая група прадстаўнікоў ад зямель і рэгіянальных сэймікаў, якія прадстаўлялі шляхту сваіх ваколіц. У іх быў мандат – права карыстацца голасам ад імя тых людзей, хто іх накіраваў на Сэйм. І менавіта гэтым адрозьніваецца Сэйм 1468 году ад іншых сходаў шляхты, таму ў гісторыі ён лічыцца важным.
Сэйм у Пётркаве Трыбунальскім адбыўся ў часы Казіміра IV Ягелончыка. Ён быў чацьвёртым прадстаўніком дынастыі, пачатак якой даў Уладзіслаў Ягайла. Менавіта ў яго часы пачала ўзмацняцца пазыцыя шляхты, якая хацела мець больш правоў. Для таго, каб іх атрымаць, шляхта й склікала Сэймы. Манархам прыходзілася ісьці на пэўны кампраміс і даваць шляхце прывілеі, паколькі многія яе прадстаўнікі былі вельмі багатыя, пазычалі казьне грошы й былі ў стане хутка склікаць войска калі пагражала вайна.
Значэньне Сэйму пастаянна расло, і ў 1505 годзе кароль Аляксандр Ягелончык адобрыў, а Сэйм прыняў закон, які ў гістарыяграфіі называецца Nihil novi. У дакумэнце выразна гаворыцца, што закон на польскіх землях ствараюць кароль, Сэйм і Сэнат.
Валеры Саўко

13 ліпеня адзначаецца 550-годзьдзе польскага парлямэнтарызму. Гэтая дата сьвяткуецца ў памяць аб паседжаньні Сэйму Польскай Кароны, якое мела месца ў гэты дзень у 1468 годзе ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі. Актуальна гэта горад у цэнтральным Лодзінскім ваяводзтве з насельніцтвам у 74 тыс. чалавек.

Фармаваньне парлямэнтарызму на польскіх землях было працяглым і даволі складаным працэсам. Пачаткам парлямэнтарызму былі бадай што племянныя вечы, на якіх ваяры прымалі рашэньні па важных для супольнасьці пытаньнях. Вядомы польскі мастак Ян Матэйка, які жыў і ствараў свае карціны ў другой палове 19-га стагодзьдзя, аўтар батальных і гістарычных твораў, лічыў, што першы Сэйм адбыўся ў мястэчку Лэнчыца ў 1180 годзе. Яго склікаў Казімір Справядлівы. Падчас сходу ён адмовіўся ад часткі сваіх паўнамоцтваў на карысьць пэўнай сацыяльна-грамадзкай групы – у тым канкрэтным выпадку гэта былі касьцельныя функцыянэры.

Іншым важным Сэймам была сустрэча ў Хэнцінах у 1331 годзе. Тады з каралём Уладзіславам Лакеткам перад важнай бітвай пад Полаўцамі сустрэліся рыцары, каб абмеркаваць тактыку змаганьня з крыжакамі.Варта нагадаць, што значэньне слова «сэйм» тады было крыху іншым чым тады. Сёньня Сэйм – гэта ніжняя палата парлямэнту ў Польшчы ды іншых эўрапейскіх краін. Тады сэймам называлі зьезд, сход шляхты, бо, як вядома, тады толькі шляхта й духавенства мела правы. Паводле часткі гісторыкаў і філёлягаў, слова «сэйм» паходзіць ад балцкага слова sueima, што азначае менавіта сход, збор, зьезд.

Але вернемся да юбілею польскага парлямэнтарызму. Калі былі іншыя Сэймы, то чаму пачаткам парлямэнтарызму лічыцца 1468 год? Дырэктар Варшаўскага каралеўскага замку, прафэсар гістарычных навук Войцех Фалкоўскі зьвяртае на важны момант Сэйму 1468 году.

Войцех Фалкоўскі: Сэйм у 1468 годзе ня быў першым Сэймам – раней таксама адбываліся сходы шляхты ў важных дзяржаўных мэтах. Аднак ён быў важным Сэймам, між іншым, таму, – і пра гэта гаворыцца ў хроніцы вядомага польскага летапісца Яна Длугаша, – што на ім прысутнічала вялікая група прадстаўнікоў ад зямель і рэгіянальных сэймікаў, якія прадстаўлялі шляхту сваіх ваколіц. У іх быў мандат – права карыстацца голасам ад імя тых людзей, хто іх накіраваў на Сэйм. І менавіта гэтым адрозьніваецца Сэйм 1468 году ад іншых сходаў шляхты, таму ў гісторыі ён лічыцца важным.

Сэйм у Пётркаве Трыбунальскім адбыўся ў часы Казіміра IV Ягелончыка. Ён быў чацьвёртым прадстаўніком дынастыі, пачатак якой даў Уладзіслаў Ягайла. Менавіта ў яго часы пачала ўзмацняцца пазыцыя шляхты, якая хацела мець больш правоў. Для таго, каб іх атрымаць, шляхта й склікала Сэймы. Манархам прыходзілася ісьці на пэўны кампраміс і даваць шляхце прывілеі, паколькі многія яе прадстаўнікі былі вельмі багатыя, пазычалі казьне грошы й былі ў стане хутка склікаць войска калі пагражала вайна.

Васковая
Васковая пячатка Казіміра IV Ягелончыка/commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Значэньне Сэйму пастаянна расло, і ў 1505 годзе кароль Аляксандр Ягелончык адобрыў, а Сэйм прыняў закон, які ў гістарыяграфіі называецца Nihil novi. У дакумэнце выразна гаворыцца, што закон на польскіх землях ствараюць кароль, Сэйм і Сэнат.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт