Logo Polskiego Radia
Print

Ля берагоў Гішпаніі за два дні выратавалі каля 500 мігрантаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2018 08:47
Выратаваньне мігрантаў стала вынікам апэрацый у Гібралтарскім праліве й моры Альбаран.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ля берагоў Гішпаніі за два дні выратавалі каля 500 мігрантаў
Як мінімум 479 мігрантаў былі выратаваныя ў тэрытарыяльных водах Гішпаніі 14 і 15 ліпеня, паведамляе агенцтва Europa Press.
Выратаваньне мігрантаў стала вынікам апэрацый у Гібралтарскім праліве й моры Альбаран. Так, 14 ліпеня Служба выратаваньня на моры ўбачыла 12 лодак з людзьмі, патрульныя катэры грамадзянскай гвардыі выратавалі яшчэ сто чалавек.
15 ліпеня ў раёне Гібралтарскага праліву былі заўважаныя яшчэ шэсьць лодак. Больш за сто выратаваных – непаўналетнія. Мігранты дастаўлены ў парты Андалюсіі.
Нагадаем, раней ля ўзьбярэжжа Гішпаніі выратавалі больш за 400 мігрантаў.
Паводле дадзеных ААН, менш мігрантаў і бежанцаў сталі дасягаць узьбярэжжа Эўропы празь Міжземнае мора. Са студзеня да пачатку ліпеня колькасьць мігрантаў склала 46 500 чалавек, тады як за той жа пэрыяд 2017 году – больш 101 тысячы.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт