Сёньня з Кракава стартаваў 75 Tour de Pologne
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.08.2018 16:02
Гэта найбуйнейшая велагонка ў Польшчы і адна з найбольшых у сьвеце.
PAP/Jacek Bednarczyk
Сёньня з Кракава стартаваў 75 Tour de Pologne. Гэта найбуйнейшая велагонка ў Польшчы і адна з найбольшых у сьвеце.
Tour de Pologne сёлета сьвяткуе падвойны юбілей – мінае 90 гадоў ад першай велагонкі, а само спаборніцтва адбываецца 75 раз. Дадаткова раварысты будуць спаборнічаць у год 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Ганаровы патранаж над імпрэзай узяў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Удзельнікі цягам сямі дзён праедуць больш за тысячу кілямэтраў. Гонка распачалася ў Кракаве, а закончыцца ў Букавіне Татшаньскай.
«Гэта роварная Ліга чэмпіёнаў. Сюды прыяжджаюць найлепшыя раварысты сьвету, прадстаўнікі амаль 40 краін. Пры нагодзе Tour de Pologne мы хочам паказаць Польшчу, як яна разьвіваецца, якая яна прыгожая», – гаворыць арганізатар велагонкі Часлаў Лянг.
З Кракава стартавалі 154 раварысты з 22 каманд, у тым ліку 16 палякаў.
Tour de Pologne сёлета сьвяткуе падвойны юбілей – мінае 90 гадоў ад першай велагонкі, а само спаборніцтва адбываецца 75 раз. Дадаткова велагоншчыкі будуць спаборнічаць у год 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Ганаровы патранаж над імпрэзай узяў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Удзельнікі цягам сямі дзён праедуць больш за тысячу кілямэтраў. Гонка распачалася ў Кракаве, а закончыцца ў Букавіне Татшаньскай.
«Гэта роварная Ліга чэмпіёнаў. Сюды прыяжджаюць найлепшыя велагоншчыкі сьвету, прадстаўнікі амаль 40 краін. Пры нагодзе Tour de Pologne мы хочам паказаць Польшчу, як яна разьвіваецца, якая яна прыгожая», – гаворыць арганізатар велагонкі Часлаў Лянг.
З Кракава стартавалі 154 велагоншчыкі з 22 каманд, у тым ліку 16 палякаў.
ав