Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкія праваабаронцы: Перагледзець палітыку ў дачыненьні да Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.08.2018 08:21
Östgruppen асудзіла прысуд лідарам незалежнага беларускага прафсаюзу Генадзю Фядынічу й Ігару Комліку.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen выступіла з асуджэньнем прысуду лідарам незалежнага прафсаюзу Генадзю Фядынічу й Ігару Комліку.

24 жніўня два лідары беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч і кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі, бухгалтар прафсаюза Ігар Комлік былі асуджаныя за меркаванае падатковае парушэньне да 4 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову й без канфіскацыі маёмасьці. Суд таксама пастанавіў спагнаць зь Фядыніча й Комліка больш за 47 тыс. рублёў у даход дзяржавы.

Незалежныя праваабаронцы назвалі гэты працэс відавочна палітычна матываваным і спробай рэжыму прымусіць замаўчаць сваіх крытыкаў.

Östgruppen заклікае Міністэрства замежных спраў Швэцыі рэзка адрэагаваць на беларускі рэжым.

„Калі ўрад Швэцыі маўчыць аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі, на практыцы Лукашэнка можа атрымаць бясплатную карту для працягу рэпрэсій супраць іншадумства”, - заяўляе Марцін Угла, старшыня Östgruppen.

Згодна з пастановай, Фядыніч і Комлік прысуджаныя да а абмежаваньня на свабоду месца жыхарства, дзе яны могуць знаходзіцца дома, але з рэгулярным паведамленьнем і строга рэглямэнтаванымі працэдурамі. На працягу наступных пяці гадоў ім таксама забаронена займаць кіруючыя пасады і, такім чынам, яны ня змогуць працягваць працаваць у сваіх ролях у прафсаюзе РЭП.

„Östgruppen цяпер заклікае да ўзмацненьня ціску з боку Швэцыі й ЭЗ да рэжыму дыктатуры ў Беларусі. Неабходна перагледзець палітыку Швэцыі й ЭЗ у дачыненьні да Беларусі. Рэпрэсія Лукашэнкі павінна мець відавочныя наступствы, напрыклад, у выглядзе новых санкцыяў у дачыненьні да асоб, якія ўчынілі сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека. У той жа час фінансавая дапамога Беларусі павінна быць накіравана выключна на дэмакратычныя сілы. Сёньня вялікая частка рэсурсаў ідзе на супрацоўніцтва з дзяржаўнымі суб'ектамі”, - сказаў Марцін Угла.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт