Logo Polskiego Radia
Print

У Мінэканомікі Польшчы выкрыты расейскі шпіён

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 06.09.2018 14:00
Былы супрацоўнік Міністэрства эканомікі Польшчы Марэк В. супрацоўнічаў з расейскай вайсковай разьведкай.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Былому супрацоўніку Міністэрства эканомікі Польшчы выстаўлена абвінавачваньне ў шпіянажы на карысьць Расеі. Марэк В. супрацоўнічаў з расейскай вайсковай разьведкай. Пра гэта паведаміла Нацыянальная пракуратура Польшчы. Расьсьледаваньне па гэтай справе завершана.

Марэк В. быў арыштаваны 23 сакавіка 2018 года. Ён павінен быў перадаць важную інфармацыю аб польскіх інвэстыцыях афіцэрам расейскіх спэцслужб.

Марэк В. абвінавачаны ва ўдзеле ў 2014-2016 гадах у дзейнасьці супраць Рэспублікі Польшча расейскай ваеннай разьведкі — Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штаба Ўзброеных Сіл Расейскай Фэдэрацыі, больш вядомага пад сваёй былой назвай Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне (Вайсковая разьведка). Гэта орган зьнешняй разьведкі Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі і цэнтральны орган разьведкі Ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі.

У рамках шпіёнскай дзейнасьці абвінавачваны перадаваў даныя, атрыманыя на працы ў Міністэрстве эканомікі.

Пракурор абвінаваціў Марэка В. у зьдзяйсьненьні злачынства па арт. 130 пар. 1 Крымінальнага кодэкса. Гэта караецца ад аднаго да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі.

http://niezalezna.pl/235188-jest-akt-oskarzenia-przeciwko-rosyjskiemu-szpiegowi-w-polsce-pracowal-w-ministerstwie-gospodarki

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт