Украінцы выказваюцца за далучэньне краіны да NATO
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.09.2018 09:07
                    
                                 
                
                
                    Паводле 42% украінцаў, сяброўства ў NATO, гэта лепшая гарантыя нацыянальнай бясьпекі.
                
                
                    
                         Украінцы падтрымліваюць ідэю ўступленьня краіны ў NATO.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
Украінцы падтрымліваюць ідэю ўступленьня краіны ў NATO.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO
                     
                
                
                
               
                
                         
 Больш за 40% украінцаў хацелі б, каб Украіна ўступіла ў Паўночнаатлянтычны альянс. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага Фондам „Дэмакратычныя ініцыятывы” й  Кіеўскім міжнародным інстытутaм сацыялёгіі.
Украінскія ўлады заяўляюць, што далучэньне да NATO, гэта адна з асноўных задач разьвіцьця краіны.
Паводле апытаньня, 42% украінцаў лічаць, што сяброўства ў NATO, гэта лепшая гарантыя нацыянальнай бясьпекі. 35% падтрымлівае цяперашні статус сваёй дзяржавы. За альянс з Расеяй выказваецца толькі 6,4% рэспандэнтаў. 16% ня маюць канкрэтных меркаваньняў па гэтым пытаньні.
Калі б рэфэрэндум па пытаньні ўступленьня Ўкраіны ў NATO адбыўся цяпер, то ўдзельнічалі б у ім 63% апытаных, зь якіх 67% прагаласавалі б за ўступленьне краіны ў Паўночнаатлянтычны альянс.
Украіна імкнецца ўступіць у NATO. Украінскія ўлады рэфармуюць сваю армію, каб яна адпавядала стандартам альянсу.
Прэзыдэнт Пётр Парашэнка прадставіў у парлямэнце праект паправак у Канстытуцыю, якія накладаюць на прэзыдэнта, урад і парлямэнт абавязак імкнуцца да ўступленьня ў NATO й эўрапейскай інтэграцыі.
аз