Logo Polskiego Radia
Print

Памёр прэзыдэнт Віетнаму Чан Дай Куанг

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2018 09:55
Памерлы прэзыдэнт адносіўся да кансэрватыўнай плыні ў камуністычнай партыі, якая кіруе краінай.
PAP/EPA/MINH HOANG

Памёр прэзыдэнт Віетнаму Чан Дай Куанг. Ён пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 61 год па прычыне сур’ёзнай хваробы – паінфармаваў урад у Ханоі, пацьвярджаючы паведамленьня дзяржаўных СМІ. Памерлы прэзыдэнт адносіўся да кансэрватыўнай плыні ў камуністычнай партыі, якая кіруе краінай.
Падрабязнасьці хваробы прэзыдэнта не паведамляюцца, але чуткі пра кепскі стан здароўя прэзыдэнта хадзілі ў краіне даўно. Аднак не вядома, ад якой хваробы палітык памёр.
Як піша AFP, Чан Дай Куанг амаль да самага канца выконваў сваю працу, нягледзячы на відавочную стомленасьць і страту вагі. Апошні раз публічна ён паявіўся ў сераду на паседжаньні палітбюро Камуністычнай партыі Віетнаму і на прыёме кітайскай дэлегацыі.
Чан Дай Куанг стаў прэзыдэнтам Віетнаму ў красавіку 2016 году. Раней ён узначальваў уплывовае міністэрства публічнай бясьпекі, якое, між іншым, займаецца выведкай і супрацьстаіць пагрозам для кіроўнай партыі.
AFP піша, што сьмерць Чан Дай Куанга не дэстабілізуе камуністычны рэжым, паколькі краінай афіцыйна кіруюць тры асобы: прэзыдэнт, прэм’ер-міністар і генэральны сакратар партыі. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што пасада прэзыдэнта мае пераважна цырыманіяльны характар, а сапраўдная ўлада насамрэч застаецца ў руках старшыні Камуністычнай партыі Віетнаму.

Ён пайшоў з жыцьця ва ўзросьце 61 год па прычыне сур’ёзнай хваробы – паінфармаваў урад у Ханоі, пацьвярджаючы паведамленьня дзяржаўных СМІ. Памерлы прэзыдэнт адносіўся да кансэрватыўнай плыні ў камуністычнай партыі, якая кіруе краінай.

Падрабязнасьці хваробы прэзыдэнта не паведамляюцца, але чуткі пра кепскі стан здароўя прэзыдэнта хадзілі ў краіне даўно. Аднак не вядома, ад якой хваробы палітык памёр.

Як піша AFP, Чан Дай Куанг амаль да самага канца выконваў сваю працу, нягледзячы на відавочную стомленасьць і страту вагі. Апошні раз публічна ён паявіўся ў сераду на паседжаньні палітбюро Камуністычнай партыі Віетнаму і на прыёме кітайскай дэлегацыі.

Чан Дай Куанг стаў прэзыдэнтам Віетнаму ў красавіку 2016 году. Раней ён узначальваў уплывовае міністэрства публічнай бясьпекі, якое, між іншым, займаецца выведкай і супрацьстаіць пагрозам для кіроўнай партыі.

AFP піша, што сьмерць Чан Дай Куанга не дэстабілізуе камуністычны рэжым, паколькі краінай афіцыйна кіруюць тры асобы: прэзыдэнт, прэм’ер-міністар і генэральны сакратар партыі. Экспэрты зьвяртаюць увагу, што пасада прэзыдэнта мае пераважна цырыманіяльны характар, а сапраўдная ўлада насамрэч застаецца ў руках старшыні Камуністычнай партыі Віетнаму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт