Logo Polskiego Radia
Print

20 прац. Карт паляка выдадзеныя з парушэньнем закону

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2018 14:47
На працягу апошніх 10 гадоў заяву на атрыманьне Карты паляка агулам склалі 220 тысяч чалавек.
Wikimedia Commons/Council of Ministers of the Republic of Poland/Public domain

Gazeta Wyborcza
На асобах, якія спрабуюць атрымаць Карту паляка, нажываюцца махляры і некаторыя польскія арганізацыі, якія за 500-1500 даляраў фальсыфікуюць неабходныя дакумэнты. На працягу апошніх 10 гадоў заяву на атрыманьне Карты паляка агулам склалі 220 тысяч чалавек. З іх палова – гэта беларусы і ўкраінцы.
Аднак, паводле Вышэйшай кантрольнай палаты Польшчы, польскія консульствы на ўсходзе не спраўляюцца з абслугоўваньнем такой колькасьці заяваў. Ва Ўкраіне і Беларусі размовы з консулам трэба чакаць у сярэднім некалькі месяцаў. Выданьне пісала пра цэлую сыстэму пасярэднікаў, якія за грошы знаходзілі лепшыя тэрміны.
Паводле Вышэйшай кантрольнай палаты, галоўная прычына – кадравыя недахопы. Паўсюдным зьяўляецца доўгі тэрмін разгляду дакумэнтаў. Замест законнага месяца дакумэнты разглядаліся больш за паўгоду. Тры з пяці консульстваў не арганізоўвалі консульскіх дзяжурстваў у месцах вялікай канцэнтрацыі палякаў, у сувязі з гэтым для некаторых консульства было амаль недаступным месцам – піша палата.
Не ва ўсіх консульствах ёсьць тэхніка для праверкі дакумэнтаў. Гэта выкарыстоўваюць махляры, які за адпаведную суму фальсыфікуюць доказы польскага паходжаньня. Вышэйшая кантрольная палата падкрэсьлівае, што праблема фальсыфікацыі дакумэнтаў сур’ёзная. Сумневы выклікаюць таксама дакумэнты, якія выдаюць некаторыя польскія арганізацыі. Пра праблему продажу такіх дакумэнтаў заяўляла консульства ў Астане і Вінніцы.
У Астане, Горадні, Вінніцы і Луцку кантралёры сьцьвердзілі, што 20% рашэньняў аб прызнаньні Карты паляка былі выдадзеныя з парушэньнем закону.

Gazeta Wyborcza: На асобах, якія спрабуюць атрымаць Карту паляка, нажываюцца махляры і некаторыя польскія арганізацыі, якія за 500-1500 даляраў фальсыфікуюць неабходныя дакумэнты.

На працягу апошніх 10 гадоў заяву на атрыманьне Карты паляка агулам склалі 220 тысяч чалавек. З іх палова – гэта беларусы і ўкраінцы. Аднак, паводле Вышэйшай кантрольнай палаты Польшчы, польскія консульствы на ўсходзе не спраўляюцца з абслугоўваньнем такой колькасьці заяваў. Ва Ўкраіне і Беларусі размовы з консулам трэба чакаць у сярэднім некалькі месяцаў. Выданьне пісала пра цэлую сыстэму пасярэднікаў, якія за грошы знаходзілі лепшыя тэрміны.

Паводле Вышэйшай кантрольнай палаты, галоўная прычына – кадравыя недахопы. Паўсюдным зьяўляецца доўгі тэрмін разгляду дакумэнтаў. Замест законнага месяца дакумэнты разглядаліся больш за паўгоду. Тры з пяці консульстваў не арганізоўвалі консульскіх дзяжурстваў у месцах вялікай канцэнтрацыі палякаў, у сувязі з гэтым для некаторых консульства было амаль недаступным месцам – піша палата.

Не ва ўсіх консульствах ёсьць тэхніка для праверкі дакумэнтаў. Гэта выкарыстоўваюць махляры, які за адпаведную суму фальсыфікуюць доказы польскага паходжаньня. Вышэйшая кантрольная палата падкрэсьлівае, што праблема фальсыфікацыі дакумэнтаў сур’ёзная.

Сумневы выклікаюць таксама дакумэнты, якія выдаюць некаторыя польскія арганізацыі. Пра праблему продажу такіх дакумэнтаў заяўляла консульства ў Астане і Вінніцы.

У Астане, Горадні, Вінніцы і Луцку кантралёры сьцьвердзілі, што 20% рашэньняў аб прызнаньні Карты паляка былі выдадзеныя з парушэньнем закону.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт