Міністар абароны Польшчы заклікаў саюзнікаў па НАТО павялічыць колькасць войскаў у краіне
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас пасяджэньня Ваеннага камітэту НАТО ў Варшаве заклікаў саюзьнікаў павялічыць колькасьць войскаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы.
«Мы бачым магчымасьць павелічэньня прысутнасьці сіл нашых саюзьнікаў на ўсходнім флянгу. Гэта павялічвала б надзейнасьць і эфэктыўнасьць місіі адпужваньня й абароны НАТО», – адзначыў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.
Нагадаем, два гады таму ў выніку рашэньня, прынятага ўдзельнікамі варшаўскага саміту НАТО, у Польшчу прыбыло больш за тысячу салдат Паўночнаатлантычнага альянсу, у асноўным амэрыканцы. Падобныя сілы былі таксама разьмешчаны ў Летуве, Латвіі й Эстоніі.
Пасьля расейскай анэксіі Крыма й пачатку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны НАТО спыніла большасьць формаў супрацоўніцтва з Расеяй. Таксама былі створаныя сілы хуткага рэагаваньня пакту. Акрамя таго, працягваецца распрацоўка новай каманднай структуры НАТО, якая была б больш прыстасаваная да барацьбы з сучаснымі выклікамі, уключаючы гібрыдныя й тэрарыстычныя пагрозы.
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас пасяджэньня Ваеннага камітэту НАТО ў Варшаве заклікаў саюзьнікаў павялічыць колькасьць войскаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы.
«Мы бачым магчымасьць павелічэньня прысутнасьці сіл нашых саюзьнікаў на ўсходнім флянгу. Гэта павялічвала б надзейнасьць і эфэктыўнасьць місіі адпужваньня й абароны НАТО», – адзначыў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.
Нагадаем, два гады таму ў выніку рашэньня, прынятага ўдзельнікамі варшаўскага саміту НАТО, у Польшчу прыбыло больш за тысячу салдат Паўночнаатлантычнага альянсу, у асноўным амэрыканцы. Падобныя сілы былі таксама разьмешчаныя ў Летуве, Латвіі й Эстоніі.

вс