Logo Polskiego Radia
Print

За сродкі з ЭЗ чыгунка мадэрнізуе сваю тэхнічную службу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2018 09:07
PKP PLK набудзе 36 спэцыялізаваных дрызінаў для аварыйна-тэхнічнай службы.
pixabay.com/Public Domain CC0

За сродкі з ЭЗ чыгунка мадэрнізуе сваю тэхнічную службу
PKP PLK набудзе 36 спэцыялізаваных дрызінаў для аварыйна-тэхнічнай службы.
Кампанія PKP PLK (PKP Польскія чыгуначныя лініі) атрымае больш 211 мільёнаў злотых (больш за 49 мільёнаў эўра) зь бюджэту Эўразьвязу на закупку спэцыялізаваных транспартных сродкаў для аварыйна-тэхнічнай службы.
Новая тэхніка, у адпаведнасьці з праектам кампаніі, прычыніцца да павышэньня бясьпекі й павелічэньня эфэктыўнасьці ліквідацыі аварыяў на чыгуначных шляхах.
Паводле дамовы аб фінансаваньні праекта з агульным коштам 250 мільёнаў злотых (больш за 58 мільёнаў эўра), да канца 2021 году кампанія PKP PLK набудзе 47 спэцыялізаваных машын. Гаворка ідзе, напрыклад, пра 36 дрызінаў, абсталяваных кранам для разгрузкі матэрыялаў, а таксама пра транспартныя сродкі для дробных рамонтаў трэкаў або сьнегаачысткі чыгуначнага палатна.
Старшыня PKP PLK Ірэнэвуш Мэрхэль (Ireneusz Merchel) кажа, што апошні раз гэткую тэхніку кампанія купляла 20 гадоў таму. Ён пераконвае, што карысьці ад інвэстыцыі адчуюць таксама пасажыры, паколькі аварыі на чыгуначных лініях павінны быць хутчэй ліквідаваныя.
Інвэстыцыя ў спэцыялізаваную тэхніку для аварыйна-тэхнічнай службы ўключаная ў доўгатэрміновую Нацыянальную праграму па чыгунцы, кошт якой да 2023 году складзе больш за 66 мільярдаў злотых (больш за 15 мільярдаў 384 мільёны эўра).
аз

Кампанія PKP PLK (PKP Польскія чыгуначныя лініі) атрымае больш за 211 мільёнаў злотых (больш за 49 мільёнаў эўра) зь бюджэту Эўразьвязу на закупку спэцыялізаваных транспартных сродкаў для аварыйна-тэхнічнай службы.

Новая тэхніка, у адпаведнасьці з праектам кампаніі, прычыніцца да павышэньня бясьпекі й павелічэньня эфэктыўнасьці ліквідацыі аварыяў на чыгуначных шляхах.

Паводле дамовы аб фінансаваньні праекта з агульным коштам 250 мільёнаў злотых (больш за 58 мільёнаў эўра), да канца 2021 году кампанія PKP PLK набудзе 47 спэцыялізаваных машын. Гаворка ідзе, напрыклад, пра 36 дрызінаў, абсталяваных кранам для разгрузкі матэрыялаў, а таксама пра транспартныя сродкі для дробных рамонтаў трэкаў або сьнегаачысткі чыгуначнага палатна.

Старшыня PKP PLK Ірэнэвуш Мэрхэль (Ireneusz Merchel) кажа, што апошні раз гэткую тэхніку кампанія купляла 20 гадоў таму. Ён пераконвае, што карысьці ад інвэстыцыі адчуюць таксама пасажыры, паколькі аварыі на чыгуначных лініях павінны быць хутчэй ліквідаваныя.

Інвэстыцыя ў спэцыялізаваную тэхніку для аварыйна-тэхнічнай службы ўключаная ў доўгатэрміновую Нацыянальную праграму па чыгунцы, кошт якой да 2023 году складзе больш за 66 мільярдаў злотых (больш за 15 мільярдаў 384 мільёны эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт