Logo Polskiego Radia
Print

У Белы дом і сядзібу CNN адправілі бомбы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.10.2018 08:03
Раней падобныя пасылкі атрымалі Хілары Клінтан, Барак Абама й Джордж Сорас.
photo: pixabay.com/CC0

Самаробныя выбуховыя прыстасаваньні былі выяўленыя ў пасылках, адпраўленых Хілары Клінтан, Бараку Абаме, а раней таксама фінансісту Джорджу Сорасу.

Падобныя пасылкі былі знойдзеныя таксама ў іншых месцах, між іншым, у сядзібе тэлевізіі CNN у Нью-Ёрку, адкуль былі эвакуяваныя супрацоўнікі. Паводле паведамленьня CNN, выбуховае прыстасаваньне было адпраўленае таксама ў Белы дом.

Белы дом выступіў з заявай, у якой асуджае „спробы правесьці жорсткія тэракты” супраць экс-прэзыдэнта й былога дзяржсакратара ЗША, а таксама іншых грамадзкіх дзеячаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт