Logo Polskiego Radia
Print

Тэрарысты Бока Харам ажыцьцявілі сэрыю нападаў у Нігерыі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.11.2018 12:52
Нігерыю ўжо на працягу 9 гадоў спусташае дзейнасьць джыхадзістаў арганізацыі Бока Харам, якая забіла больш за 27 тысяч чалавек.
Сельскія дзеці ў АфрыцыСельскія дзеці ў Афрыцыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Тэрарысты Бока Харам ажыцьцявілі сэрыю нападаў у Нігерыі
Па меншай меры, 15 чалавек былі забітыя ў ноч на сераду ў выніку нападу ісламісцкай групоўкі Бока Харам у некалькіх вёсках на паўночным усходзе Нігерыі, – паведамляе Reuters, спасылаючыся на мясцовых жыхароў.
Дзевяць чалавек былі забітыя ў сяле Булабрын. Згарэлыя целы пяці людзей былі знойдзеныя ў развалінах аднаго з дамоў у вёсцы Кофа. Адзін чалавек быў забіты ў суседнім сяле Далоры ў лягеры для перамешчаных асоб.
Нігерыю ўжо на працягу 9 гадоў спусташае дзейнасьць джыхадзістаў арганізацыі Бока Харам, якая забіла больш за 27 тысяч чалавек. Паводле дадзеных агенцтва France Presse больш чым два мільёны чалавек вымушаны былі пакінуць месца свайго жыхарства.
Заснаваная ў 2002 годзе, групоўка Бока Харам першапачаткова паставіў перад сабой мэту барацьбы супраць заходняй адукацыі ды эўрапейскага ладу жыцьця. У 2009 годзе арганізацыя пачала ўзброеную кампанію з мэтай трансфармацыі Нігерыі ў ісламскую дзяржаву.
э

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт