Logo Polskiego Radia
Print

Акторы, актывісты й палітыкі зьбіралі сродкі на рамонт Павонзак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2018 16:03
Толькі 1 лістапада валянтэрам удалося сабраць каля 200 тысяч злотых.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Leszek Szymański

Акторы, актывісты й палітыкі зьбіралі сродкі на рамонт Павонзак
Толькі 1 лістапада валянтэрам удалося сабраць каля 200 тысяч злотых.
Заканчваецца традыцыйны збор ахвяраваньняў на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. З чацьвярга сродкі, якія будуць прызначаныя на рамонт гістарычных надмагільных помнікаў на найстарэйшай сталічнай нэкраполіі, зьбіралі 250 прадстаўнікоў сьвету культуры, навукі й палітыкі.
Нягледзячы на дажджлівае надвор'е ў таксама ў суботу на Павонзкі прыйшло шмат ахвотных падтрымаць акцыю, якую ў 1974 годзе запачаткаваў вядомы польскі пісьменьнік і публіцыст Ежы Вальдарф (Jerzy Waldorf).
Сабраныя сёлета грошы будуць прызначаныя на рамонт надмагільляў у Алеі Катакомбаў.
Збор ахвяраваньняў, гэта адна з трох асноўных крыніц фінансаваньня рэканструкцыі гістарычных магілаў на Павонзках. Толькі 1 лістапада валянтэрам удалося сабраць каля 200 тысяч злотых.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт