Logo Polskiego Radia
Print

Набылі моц папраўкі ў закон аб СМІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2018 10:31
БАЖ зьвяртае ўвагу, што зьмяненьні датычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных СМІ.
Mікрафон. Mікрафон. Photo: Inactive account – ID 3910743/pixabay.com/CC0 Public Domain

Набылі моц папраўкі ў закон аб СМІ
БАЖ зьвяртае ўвагу, што зьмяненьні датычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных СМІ.
Сёньня набылі моц папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікалі шырокі рэзананс у мэдыясупольнасьці.
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвяртае ўвагу, што зьмяненьні датычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных СМІ. У прыватнасьці, інтэрнэт-рэсурсы цяпер абавязаныя ідэнтыфікаваць камэнтатараў на сваіх форумах.
У апублікаванай 26 лістапада пастанове Савета міністраў № 850 гаворыцца, што карыстальнікі павінны будуць рэгістраваць уліковы запіс і заключаць карыстальніцкае пагадненьне з уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў, каб публікаваць матэрыялы й камэнтарыі на адпаведных сайтах. Актываваць уліковы запіс можна будзе з дапамогай кода, які ўладальнік сайта павінен выслаць карыстальніку ў SMS-паведамленьні на нумар, пазначаны пры рэгістрацыі, альбо з дапамогай „іншых ідэнтыфікацыйных даных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка”. Публікаваць паведамленьні карыстальнік зможа толькі пасьля аўтарызацыі на сайце.
Акрамя таго, з 1 сьнежня ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў будуць несьці адказнасьць за ўвесь кантэнт на сваіх сайтах, уключаючы камэнтары чытачоў, рэклямныя банэры і г.д. Калі на інтэрнэт-рэсурсе выявяць забароненую інфармацыю, гэта пагражае ўладальніку папярэджаньнем, штрафам ці нават блякіроўкай сайта .
Уводзіцца таксама добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у якасьці СМІ (сеткавых выданьняў). Зарэгістраваныя як СМІ сайты змогуць выдаваць пасьведчаньні журналістам, атрымліваць акрэдытацыю пры дзяржаўных органах.
Названыя зьмяненьні захоўваюць пазасудовы парадак блякаваньня інтэрнэт-рэсурсаў і ўводзяць дадатковыя падставы для гэтага. У прыватнасьці, сайт можа быць заблякаваны за распаўсюджваньне інфармацыі, забароненай законам аб СМІ (арт. 38), іншымі заканадаўчымі актамі і рашэньнямі суда; за невыкананьне патрабаваньня ліквідаваць парушэньні заканадаўства; за непаведамленьне ў Мінінфарм аб іх ліквідацыі; за вынясеньне на працягу году двух і больш папярэджаньняў ад Міністэрства інфармацыі.
Пры гэтым на абмежаваньне доступу да сайта адводзіцца тры дні, а на аднаўленьне доступу пасьля ліквідацыі парушэньняў — месяц.
БАЖ зьвяртае ўвагу, што з 1 сьнежня дзеяньне закона аб СМІ распаўсюджваецца ня толькі на беларускія, але на замежныя сродкі масавай інфармацыі ў частцы іх працы на тэрыторыі Беларусі. „Гэта значыць, што Міністэрства інфармацыі зможа прад'яўляць прэтэнзіі нават да замежных выданьняў. Пакуль, праўда, не зусім зразумела, як дзяржава будзе карыстацца гэтай магчымасьцю”, - адзначае журналісцкая арганізацыя.
belapan.by/аз

Сёньня набылі моц папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікалі шырокі рэзананс у мэдыясупольнасьці.

Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвяртае ўвагу, што зьмяненьні датычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных СМІ. У прыватнасьці, інтэрнэт-рэсурсы цяпер абавязаныя ідэнтыфікаваць камэнтатараў на сваіх форумах.

У апублікаванай 26 лістапада пастанове Савета міністраў № 850 гаворыцца, што карыстальнікі павінны будуць рэгістраваць уліковы запіс і заключаць карыстальніцкае пагадненьне з уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў, каб публікаваць матэрыялы й камэнтарыі на адпаведных сайтах.

Актываваць уліковы запіс можна будзе з дапамогай кода, які ўладальнік сайта павінен выслаць карыстальніку ў SMS-паведамленьні на нумар, пазначаны пры рэгістрацыі, альбо з дапамогай „іншых ідэнтыфікацыйных даных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка”. Публікаваць паведамленьні карыстальнік зможа толькі пасьля аўтарызацыі на сайце.

Акрамя таго, з 1 сьнежня ўладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў будуць несьці адказнасьць за ўвесь кантэнт на сваіх сайтах, уключаючы камэнтары чытачоў, рэклямныя банэры і г.д. Калі на інтэрнэт-рэсурсе выявяць забароненую інфармацыю, гэта пагражае ўладальніку папярэджаньнем, штрафам ці нават блякіроўкай сайта .
Уводзіцца таксама добраахвотная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў у якасьці СМІ (сеткавых выданьняў). Зарэгістраваныя як СМІ сайты змогуць выдаваць пасьведчаньні журналістам, атрымліваць акрэдытацыю пры дзяржаўных органах.

Названыя зьмяненьні захоўваюць пазасудовы парадак блякаваньня інтэрнэт-рэсурсаў і ўводзяць дадатковыя падставы для гэтага. У прыватнасьці, сайт можа быць заблякаваны за распаўсюджваньне інфармацыі, забароненай законам аб СМІ (арт. 38), іншымі заканадаўчымі актамі і рашэньнямі суда; за невыкананьне патрабаваньня ліквідаваць парушэньні заканадаўства; за непаведамленьне ў Мінінфарм аб іх ліквідацыі; за вынясеньне на працягу году двух і больш папярэджаньняў ад Міністэрства інфармацыі.

Пры гэтым на абмежаваньне доступу да сайта адводзіцца тры дні, а на аднаўленьне доступу пасьля ліквідацыі парушэньняў — месяц.

БАЖ зьвяртае ўвагу, што з 1 сьнежня дзеяньне закона аб СМІ распаўсюджваецца ня толькі на беларускія, але на замежныя сродкі масавай інфармацыі ў частцы іх працы на тэрыторыі Беларусі. „Гэта значыць, што Міністэрства інфармацыі зможа прад'яўляць прэтэнзіі нават да замежных выданьняў. Пакуль, праўда, не зусім зразумела, як дзяржава будзе карыстацца гэтай магчымасьцю”, - адзначае журналісцкая арганізацыя.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт