Logo Polskiego Radia
Print

Польшча поўнасьцю перайшла на электронныя лісткі непрацаздольнасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2018 16:32
Лісткі непрацаздольнасьці ў папяровай форме могуць выпісвацца выключна ў надзвычайнах сытуацыях, напрыклад, падчас збояў электроннай сыстэмы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча поўнасьцю перайшла на электронныя лісткі непрацаздольнасьці
З 1 сьнежня бягучага году Польшча поўнасьцю перайшла на электронныя лісткі непрацаздольнасьці.
Сёньня лекары выпісалі больш за 100 тыс. бальнічных у электроннай форме. Лісткі непрацаздольнасьці па стане здароўя ў папяровай форме могуць выпісвацца выключна ў надзвычайнах сытуацыях, напрыклад, падчас збояў электроннай сыстэмы.
Інфармацыя пра выпісаны лекарам электронны бальнічны лісток адразу ж трапляе ў дзяржаўны Фонд сацыяльнага страхаваньня й да працадаўцы. У выпадку сумневаў наконт таго, ці чалавек сапраўды хварэе, ці можа сымулюе, такая форма дае магчымасьць хутка правесьці праверку. Для параўнаньня: копія традыцыйнага бальнічнага лістка трапляла ў фонд і да працадаўцы ў сярэднім праз тыдзень.
Паводле польскіх законаў, супрацоўнік на бальнічным атрымлівае 80% зарплаты. Пры гэтым 33 каляндарныя дні непрацаздольнасьці ў год аплочвае працадаўца, астатнія – Фонд сацыяльнага страхаваньня.
Фонд сацыяльнага страхаваньня Польшчы зьяўляецца асноўным інстытутам дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. Яго функцыянаваньне накіраванае на сацыяльную абарону насельніцтва, задача якой – забясьпечваць рэалізацыю права эканамічна актыўных грамадзян на матэрыяльнае забесьпячэньне ў старасьці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасьці, страты карміцеля, беспрацоўя й г.д.

З 1 сьнежня бягучага году Польшча поўнасьцю перайшла на электронныя лісткі непрацаздольнасьці. Сёньня лекары выпісалі больш за 100 тыс. бальнічных у электроннай форме. Лісткі непрацаздольнасьці па стане здароўя ў папяровай форме могуць выпісвацца выключна ў надзвычайнах сытуацыях, напрыклад, падчас збояў электроннай сыстэмы.

Інфармацыя пра выпісаны лекарам электронны бальнічны лісток адразу ж трапляе ў дзяржаўны Фонд сацыяльнага страхаваньня й да працадаўцы. У выпадку сумневаў наконт таго, ці чалавек сапраўды хварэе, ці можа сымулюе, такая форма дае магчымасьць хутка правесьці праверку. Для параўнаньня: копія традыцыйнага бальнічнага лістка трапляла ў фонд і да працадаўцы ў сярэднім праз тыдзень.

Паводле польскіх законаў, супрацоўнік на бальнічным атрымлівае 80% зарплаты. Пры гэтым 33 каляндарныя дні непрацаздольнасьці ў год аплочвае працадаўца, астатнія – Фонд сацыяльнага страхаваньня.

Фонд сацыяльнага страхаваньня Польшчы зьяўляецца асноўным інстытутам дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня. Яго функцыянаваньне накіраванае на сацыяльную абарону насельніцтва, задача якой – забясьпечваць рэалізацыю права эканамічна актыўных грамадзян на матэрыяльнае забесьпячэньне ў старасьці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасьці, страты карміцеля, беспрацоўя й г.д.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт