Logo Polskiego Radia
Print

«Bild Zeitung»: Уладзімір Пуцін быў агентам Штазі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2018 11:28
Дагэтуль ніхто ня ведаў, што агент КДБ Пуцін меў таксама пасьведчаньне Штазі.
PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Штодзёнка «Bild Zeitung» апублікавала факт, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін ажно да падзеньня бэрлінскага муру ў 1989 годзе быў ня толькі афіцэрам КДБ, але таксама агентам гэдээраўскай камуністычнай сакрэтнай паліцыі Штазі. Газэта публікуе дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці Ўладзіміра Пуціна ў былой камуністычнай ГДР.
У архіве сакрэтнай паліцыі ў Дрэздэне знойдзенае пасьведчаньне, выдадзенае ў 1985 годзе Міністэрствам дзяржаўнай бясьпекі ў ГДР на прозьвішча маёра Ўладзіміра Пуціна. Пасьведчаньне пацьвярджалася кожны квартал. Гэта можа азначаць, што прэзыдэнт Расеі быў актыўным агентам Штазі.
Кіраўнік Установы па справах матэрыялаў дзяржаўнай службы бясьпекі ГДР у Дрэзьдэне Кондар Фэлбэр прызнаў, што дагэтуль ніхто ня ведаў, што агент КДБ Пуцін меў таксама пасьведчаньне Штазі.
Афіцэр КДБ Уладзімір Пуцін у 1985 годзе быў накіраваны на пляцоўцу ў Дрэздэн.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт