Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве часткова згорнута «дэкамунізацыя»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 14.12.2018 16:13
47 вуліцам Варшавы павінны вярнуць ранейшыя назвы, зьмененыя падчас «дэкамунізацыі».
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Зьдзіслаў Сіпера, мазавецкі ваявода пракамэнтаваў пастанову Адміністрацыйнага суда аб вяртаньні амаль 50 вуліцам Варшавы назваў, якія былі зьменены ў выніку «дэкамунізацыі», праведзенай на загад ваяводы.

Сіпера заявіў: «Я заклікаў мэра Варшавы, гарадзкую раду, каб не мяняць назваў вуліц, бо гэта ўжо было зроблена. Хіба што сталічным уладам важна, каб камуністычныя сымбалі вярнуліся».

На мінулым тыдні Адміністрацыйны суд пастанавіў, што рашэньне мазавецкага ваяводы аб перайменаваньні каля 50 вуліц у Варшаве было выдадзена з парушэньнем закона, і абавязаў вярнуць назвы вуліц, якія існавалі да «дэкамунізацыі». Суд адзначыў, што бракуе доказаў, якія б сьведчылі, што ранейшыя назвы былі сымбалямі камунізму.

Згодна з законам аб дэкамунізацыі, органы мясцовага самакіраваньня да 2 верасьня 2017 года маглі памяняць назвы, якія прапагандуюць камунізм. У Варшаве гэта не было зроблена ў вызначаны час, таму паводле закона гэта мог зрабіць кіраўнік ваяводзтва.

У лістападзе 2017 года кіраўнік Мазавецкага ваяводзтва, прадстаўнік кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» Зьдзіслаў Сіпера загадаў перайменаваць 47 гарадскіх вуліц у сталіцы Польшчы. У сваю чаргу, гарадзкая рада Варшавы абскардзіла ў судовым парадку рашэньне ваяводы.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт