Logo Polskiego Radia
Print

У Нью-Ёрку ўшануюць палякаў, якія ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2018 12:01
У іх гонар у Польска-славянскім цэнтры ў Нью-Ёрку будзе адкрыта адмысловая мэмарыяльная заля.
Нью-ЁркНью-ЁркPhoto: travel8187/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Нью-Ёрку ўшануюць палякаў, якія ратавалі габрэяў
У іх гонар у Польска-славянскім цэнтры ў Нью-Ёрку будзе адкрыта адмысловая мэмарыяльная заля.
Сёньня ў Польска-славянскім цэнтры ў Нью-Ёрку будзе адкрыта Мэмарыяльная заля ў гонар палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. У адкрыцьці экспазыцыі прыме ўдзел прафэсар Ян Жарын (Jan Żaryn).
Гісторык нагадвае, што падчас акупацыі Польская падпольная дзяржава арганізавала структуры, якія займаліся дапамогай габрэям. Адной зь іх была Рада дапамогі габрэям „Жэгота” (Żegota), дзейнасьць якой фінансавалася зь дзяржаўнага бюджэту, фармаванага польскім урадам у выгнаньні.
Важнай місіяй Польшчы было інфармаваньне міжнароднай грамадзкай думкі пра генацыд габрэяў. Гэтаму служыў, між іншым, спэцыяльны даклад, падрыхтаваны Янам Карскім (Jan Karski).
Ян Жарын падкрэсьлівае, што многія дыпляматычныя прадстаўніцтвы Польшчы ў сьвеце ўключыліся ў дапамогу габрэй. Прыкладам зьяўляецца акцыя фальсыфікаваньня дакумэнтаў, арганізаваная польскім паслом у Швэйцарыі. Дзякуючы ёй удалося выратаваць сотні, а можа й тысячы габрэяў.
Прафэсар зьвярнуў таксама ўвагу на супрацоўніцтва Жэготы на чале зь Ірэнай Сэндлер з польскімі жаночымі ордэнамі, у якіх выратаваныя зь гета габрэйскія дзеці знаходзілі прытулак.
Гісторык дадае, што польская дзяржава лічыла злачынцаў, якія здавалі габрэяў немцам – здраднікамі. Ён нагадае, што ў Варшаве ў 1942- 1944 гадах каля 25 тысяч габрэяў з Варшаўскага гета знайшлі прытулак, нягледзячы на тое, што за дапамогу ім палякам пагражала сьмерць.
аз

Сёньня ў Польска-славянскім цэнтры ў Нью-Ёрку будзе адкрыта Мэмарыяльная заля ў гонар палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі. У адкрыцьці экспазыцыі прыме ўдзел прафэсар Ян Жарын (Jan Żaryn).

Гісторык нагадвае, што падчас акупацыі Польская падпольная дзяржава арганізавала структуры, якія займаліся дапамогай габрэям. Адной зь іх была Рада дапамогі габрэям „Жэгота” (Żegota), дзейнасьць якой фінансавалася зь дзяржаўнага бюджэту, фармаванага польскім урадам у выгнаньні.

Важнай місіяй Польшчы было інфармаваньне міжнароднай грамадзкай думкі пра генацыд габрэяў. Гэтаму служыў, між іншым, спэцыяльны даклад, падрыхтаваны Янам Карскім (Jan Karski).

Ян Жарын падкрэсьлівае, што многія дыпляматычныя прадстаўніцтвы Польшчы ў сьвеце ўключыліся ў дапамогу габрэям. Прыкладам зьяўляецца акцыя фальсыфікаваньня дакумэнтаў, арганізаваная польскім паслом у Швэйцарыі. Дзякуючы ёй удалося выратаваць сотні, а можа й тысячы габрэяў.

Прафэсар зьвярнуў таксама ўвагу на супрацоўніцтва Жэготы на чале зь Ірэнай Сэндлер з польскімі жаночымі ордэнамі, у якіх выратаваныя зь гета габрэйскія дзеці знаходзілі прытулак.

Гісторык дадае, што польская дзяржава лічыла злачынцаў, якія здавалі габрэяў немцам – здраднікамі. Ён нагадае, што ў Варшаве ў 1942- 1944 гадах каля 25 тысяч габрэяў з Варшаўскага гета знайшлі прытулак, нягледзячы на тое, што за дапамогу ім палякам пагражала сьмерць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт