Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні паказваюць выставу „Польскі шлях да незалежнасьці”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.12.2018 15:11
Экспазыцыя, якая расказвае пра вядомых палякаў, прымеркаваная да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
ВільняВільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0

У Вільні паказваюць выставу „Польскі шлях да незалежнасьці”
Экспазыцыя, якая расказвае пра вядомых палякаў, прымеркаваная да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
У Вільні адкрылася выстава пад загалоўкам „Польскі шлях да незалежнасьці”. Экспазыцыя, якая расказвае пра вядомых палякаў, прымеркаваная да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Выстава расказвае, між іншым, пра выбітных палякаў, у тым ліку, навукоўцаў, інжынераў, мастакоў, якія сваімі дзеяньнямі годна прадстаўлялі Польшчу ў часы, калі дзяржава адсутнічала на мапе Эўропы, а й пазьней таксама зрабілі важны ўнёсак у ейную адбудову.
Многія зь іх былі ссыльнымі й эмігрантамі, якія ў канцы XIX i пачатку XX стагодзьдзяў актыўна дзейнічалі ў сфэры сусьветнай навукі й культуры. Сярод іх былі, між іншым, Ігнацы Ян Падэрэўскі, Ігнацы Дамейка, Марыя Складоўска-Кюры ці сьвятая Ўрсула Ледуховская. Ёсьць таксама польскія дасьледчыкі ў Сыбіры, у тым ліку брат маршала Юзэфа Пілсудскага - Браніслаў.
Выставу можна глядзець у вэстыбюлі Дома польскай культуры ў Вільні. Яе падрыхтаваў Фонд „Дапамога палякам на Ўсходзе” за сродкі Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт