Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня Сэнату Польшчы прыме ўдзел у інагурацыі прэзыдэнта Грузіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.12.2018 12:27
Напярэдадні ўрачыстасьці сьпікер Сэнату сустрэўся са старшынём Сэйму Летувы Віктарасам Пранцкэтцісам, а таксама са старшынём Сэнату Чэхіі Яраславам Кубэрам.
Станіслаў Карчэўскі Станіслаў Карчэўскі Foto: senat.gov.pl/Michał Józefaciuk

Старшыня Сэнату Польшчы прыме ўдзел у інагурацыі прэзыдэнта Грузіі
16 сьнежня, у нядзелю Станіслаў Карчэўскі прыме ўдзел ва ўрачыстай інагурацыі новага прэзыдэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі.
Напярэдадні ўрачыстасьці сьпікер польскага Сэнату сустрэўся з старшынём Сэйму Летувы Віктарасам Пранцкэтцісам, а таксама з старшынём Сэнату Чэхіі Яраславам Кубэрам.
Саламэ Зурабішвілі – гэта першая жанчына, якая ўзначаліла каўказкаю дзяржаву. У лістападаўскіх выбарах Зурабішвілі ўдзельнічала, як незалежны кандыдат, аднак карысталася падтрымкай правячай партыі Грузінская Мара.
Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі прыбыў у Грузію ў суботу 15 сьнежня. Разам зь ім на інагурацыю прыбыла кіраўнік Канцэлярыя прэзыдэнта Польшчы Галіна Шыманьска. Суботнім вечарам польская ўрадавая дэлегацыя ўсклала кветкі пад помнік прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Саламэ Зурабішвілі стала астатнім прэзыдэнтам Грузіі, які быў выбраны падчас усеагульнага галасаваньня. Паводле новаўвядзеньняў у канстытуцыі Грузіі, частка паўнамоцтваў прэзыдэнта пераходзяць прэм’ер краіны, а наступнага главу Грузіі выберуць ужо дэпутаты парлямэнту.


16 сьнежня, у нядзелю Станіслаў Карчэўскі прыме ўдзел ва ўрачыстай інагурацыі новага прэзыдэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі. Напярэдадні ўрачыстасьці сьпікер польскага Сэнату сустрэўся са старшынём Сэйму Летувы Віктарасам Пранцкэтцісам, а таксама са старшынём Сэнату Чэхіі Яраславам Кубэрам.

Саламэ Зурабішвілі – гэта першая жанчына, якая ўзначаліла каўказкаю дзяржаву. У лістападаўскіх выбарах Зурабішвілі ўдзельнічала, як незалежны кандыдат, аднак карысталася падтрымкай правячай партыі Грузінская Мара.

Старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі прыбыў у Грузію ў суботу 15 сьнежня. Разам зь ім на інагурацыю прыбыла кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Галіна Шыманьска. Суботнім вечарам польская ўрадавая дэлегацыя ўсклала кветкі пад помнік прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Саламэ Зурабішвілі стала астатнім прэзыдэнтам Грузіі, які быў выбраны падчас усеагульнага галасаваньня. Паводле новаўвядзеньняў у канстытуцыі Грузіі, частка паўнамоцтваў прэзыдэнта пераходзяць да прэм’ера краіны, а наступнага главу Грузіі выберуць ужо дэпутаты парлямэнту.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт