Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія палітыкі сталі ахвярай хакераў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.01.2019 13:28
Ахвярай нападу стаў таксама прэзыдэнт Нямеччыны Фран Вальтэр Штайнмаер.
Foto: EPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA

Невядомыя хакеры апублікавалі ў Сеціве дакумэнты ды асабістыя дадзеныя сотняў нямецкіх мастакоў, знакамітасьцяў і палітыкаў.

Ахвярай нападу стаў таксама прэзыдэнт Нямеччыны Фран Вальтэр Штайнмаер, дэпутаты ды працаўнікі Бундэстагу. У нямецкім парлямэнце ахвярай нападу сталі старонкі ўсіх партый за выключэньнем «Альтэрнатывы для Нямеччыны» (AfD).

У Сеціве зьявіліся шматлікія дакумэнты, нумары мабільных тэлефонаў фізычных асоб, іхнія асабістых дадзеных. У тым ліку асабістыя лісты, чаты, рахункі і нават банкаўскія зьвесткі.

На першы погляд, выглядае, што сярод апублікаваных дакумэнтаў няма матэрыялаў, якія маюць вялікае значэньне для бясьпекі краіны. Аднак выданьне «Bild Zeitung» зазначае, што страты, выкліканыя хакерскай атакай, могуць быць вельмі вялікімі.

Расьсьледаваньнем хакерскай атакі займаецца контрвыведка, якая ўжо зьвязалася ў гэтай справе са спэцслужбамі іншых краін. Нямецкія службы ў першую чаргу падазраюць, што за атакай стаіць Расея, якая нават магла супрацоўнічаць з такімі групамі ды партыямі як AfD.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт