Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе адкрыць у Брусэлі Business Poland House

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2019 10:01
Мэтай цэнтра будзе павелічэньне ўплыву польскага бізнэсу на заканадаўства Эўразьвязу.
ЛёнданЛёнданPhoto: philippreiner/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча плянуе адкрыць у Брусэлі Business Poland House
Мэтай цэнтра будзе павелічэньне ўплыву польскага бізнэсу на заканадаўства Эўразьвязу.
Урад плянуе стварыць у Брусэлі Business Poland House - польскі цэнтар лёбінгу, які будзе прадстаўляць польскіх прадпрымальнікаў. Мэтай цэнтру будзе павелічэньне ўплыву польскага бізнэсу на заканадаўства Эўразьвязу.
Міністар па пытаньнях прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) спадзяецца, што дзякуючы працы цэнтру прававыя акты, некарысныя для польскага бізнэсу, ня будуць „уваходзіць” у прававую сыстэму ЭЗ, а польскія прадпрымальнікі прымуць удзел у падрыхтоўцы эўразьвязаўскіх нарматыўных актаў.
Аднак дзеля гэтага трэба стварыць у Брусэлі прафэсійны офіс з добрымі юрыстамі. Міністар хоча, каб Business Poland House пачаў сваю дзейнасьць вясной гэтага году.
Ядвіга Эмілевіч: Цяпер на завяршальным этапе знаходзіцца працэдура рэгістрацыі асацыяцыі прадпрымальнікаў, якая фармальна будзе ствараць у Брусэлі цэнтар лёбінгу. Урад падтрымлівае гэты працэс, аднак гэта павінна быць ініцыятыва прадпрыемстваў, а не польскага ўраду.
Міністар падкрэсьліла, што падобныя цэнтры маюць іншыя краіны, напрыклад, Нямеччына, Францыя, Італія, то бок краіны-члены, у якіх бізнэс спрабуе апярэджваць заканадаўчыя пляны Эўрапейскай камісіі.
Паводле дадзеных Эўрапейскай камісіі, у Брусэлі дзейнічае толькі дзесяць цэнтраў лёбінгу асацыяцый і арганізацый, якія прадстаўляюць інтарэсы польскіх кампаніяў. Агулам у іх працуе 68 чалавек. Краіны ЭЗ маюць у Брусэлі больш за 4 тысячы цэнтраў лёбінгу.
Напрыклад, лёбінгам на карысьць Нямеччыны ў бэльгійскай сталіцы займаецца 1 400 чалавек.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт