Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія грамадзяне не баяцца расейскага газу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 13:31
Больш за дзьве траціны немцаў перакананыя, што іх краіна не зьяўляецца энэргетычна залежнай ад Расеі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay/ StockSnap/ CC0 Creative Commons

Яшчэ больш немцаў хочуць працягу будаўніцтва трубаправода «Nordstream 2». Гэта вынікі апошняга апытаньня, праведзенага інстытутам «Forsa» па замове мэдыягрупы RTL.

67% немцаў ня бачаць ніякай небясьпекі ў тым, што Германія імпартуе большую частку свайго газу з Расеі. 73% лічаць, што трэба абавязкова пабудаваць газаправод «Nordstream 2». Толькі 16% выступаюць супраць.

У сваю чаргу, папярэджаньні аб залежнасьці Бэрліна ад расейскага газу, якія апошнімі днямі агучыў прэзыдэнт ЗША і амбасадар ЗША ў Нямеччыне, пераважная большасьць немцаў палічыла абсурдам.

90% немцаў кажуць, што амэрыканцы крытыкуюць трубаправод, таму што яны самі хочуць прадаваць газ у Эўропе. 77% немцаў лічаць амэрыканскае папярэджаньне непрымальным шантажам.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт