Logo Polskiego Radia
Print

Ізраіль нанёс удар па цэлях у Сырыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.01.2019 15:22
Ад ізраільскіх бомбаў загінулі 11 чалавек.
Foto: EPA/ISRAELI DEFENCE FORCE Dostawca: PAP/EPA.

Уначы ізраільскія ўзброеныя сілы нанесьлі ўдары па цэлях непадалёк Дамаску. У выніку загінулі па меншай меры 11 чалавек. Паводле дадзеных незалежнай сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, гэта два сірыйцы, а іншыя – замежнікі. Паводле паведамленьня расейскага інфармацыйнага агенцтва РІА Навіны, раненьні атрымалі шэсьць сырыйскіх жаўнераў.

Цэльлю паветраных і ракетных удараў Ізраіля былі сырыйскія ды іранскія аб'екты ў раёне Дамаска, а таксама аэрапорт у паўднёвай частцы горада. Камандаваньне ізраільскай арміі паведаміла, што ўдары былі нанесеныя па пазыцыях іранскіх элітных атрадаў, якія дзейнічаюць у Сырыі, а таксама па сырыйскай арміі.

Расейскія інфармацыйныя агенцтвы кажуць, што сырыйская СПА зьбіла больш за 30 ізраільскіх ракет і кіраваных бомбаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт