Logo Polskiego Radia
Print

Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі абвясьціў сябе прэзыдэнтам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.01.2019 11:29
Яго прызналі Злучаныя Штаты ды большасьць краін Лацінскай Амэрыкі.
Foto: EPA/ALBERTO VALDES Dostawca: PAP/EPA.

У сваю чаргу дзейсны прэзыдэнт Нікалас Мадура назваў гэта ўзурпацыяй ды разарваў дыпляматычныя адносіны з ЗША.

Лідар вэнэсуэльскай апазыцыі, сьпікер парлямэнту краіны Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы падчас шматтысячнай дэманстрацыі на вуліцах Каракаса. Ён публічна прыняў прэзыдэнцкую прысягу.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ужо абвясьціў, што прызнае Гуайдо кіраўніком Вэнэсуэлы. У сваёй заяве амэрыканскі прэзыдэнт назваў уладу Мадура незаконнай. Гуайдо прызналі дзейным прэзыдэнтам Вэнэсуэлы таксама большасьць краін Лацінскай Амэрыкі ды Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаваў. У той жа час прадстаўнікі Мэксыкі ды Кубы заявілі, што яны па-ранейшаму прызнаюць прэзыдэнтам Мадуру. Эўразьвяз не прызнаў Гуайдо прэзыдэнтам, выступіўшы з заклікам правесьці ў Вэнэсуэле новыя прэзыдэнцкія выбары.

У сваю чаргу Нікалас Мадура абвінаваціў ЗША ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы і заявіў пра разрыў дыпляматычных адносін з Вашынгтонам. Амэрыканскім дыпляматам загадана ў 72 гадзіны пакінуць Вэнэсуэлу. Белы Дом адказаў, што не зьбіраецца падпарадкоўвацца патрабаваньням нелегітымнага прэзыдэнта.

У Вэнэсуэле працягваюцца пратэсты супраць прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры. Адбыліся сутыкненьні маніфэстантаў з паліцыяй. Паводле паведамленьня СМІ, ёсьць загінулыя. Называюцца лічбы ад 6 да 16 забітых.

Падзеі трансьлюе ў жывым эфіры вэнэсуэльская інтэрнэт-тэлевізія VPI TV.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт