Кіраўнік Цэнтру стратэгічнага аналізу пракамэнтаваў аўдыёзапісы выданьня Gazetа Wyborczа
Вальдэмар Парух паведаміў, што падслуханая размова лідэра кіруючай правакансэрватыўнай партыі Яраслава Качыньскага з аўстрыйскі бізнэсоўца, сьведчыць аб сумленнасьці Качыньскага. Gazeta Wyborcza апублікавала стэнаграму размовы Яраласва Качыньскага з бізнэсоўцам Гэральдам Бірфэльнэрам, якая адбылася ў ліпеню 2018 года. Размова датычылася забудовы учатка зямлі ў цэнтры Варшавы, які належыць Інстытуту памяці Леха Качыньскага – трагічна згінуўшага прэзыдэнта Польшчы, брата Ярасла Качыньскага.
Вось што на гэта сказаў кіраўнік Цэнтру стратэгічнага аналізу Польшчы Вальдэмар Парух.
Вальдэмар Парух: Там няма ніякай інфармацыі, якую анансавала Gazetа Wyborczа напярэдадні, якія павіны былі стаць сапраўднай сэнсацыяй.
Зьяўляецца вобраз старшыні Ярасла Качыньскага як чалавека сумленнага, надзвычай сумленнага, беззаганнага. Чалавека, які хоча вырашыць праблему легальна, паводле заканадаўства. Ён неаднаразова падкрэсьлівае, што трэба вырашыць праблему ў прававым полі.
Палітыкі апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» анансавалі накіраваньня заявы ў пракуратуру па факце «платнага пратэкцыянізму, выкарыстаньне палітычнага ўплыву і перавышэньне службовых абавязкаў дэпутата з мэтай атрыманьня фінансавай карысьці». Таксама апазыцыя зьвярнулася да кіраўніка правячай партыі з патрабаваньнем раскрыць усе свае актывы.
Вальдэмар Парух паведаміў, што падслуханая размова лідэра кіруючай правакансэрватыўнай партыі Яраслава Качыньскага з аўстрыйскім бізнэсоўцам, сьведчыць аб сумленнасьці Качыньскага. Gazeta Wyborcza апублікавала стэнаграму размовы Яраласва Качыньскага з бізнэсоўцам Гэральдам Бірфэльнэрам, якая адбылася ў ліпеню 2018 года. Размова датычылася забудовы учатка зямлі ў цэнтры Варшавы, які належыць Інстытуту памяці Леха Качыньскага – трагічна згінуўшага прэзыдэнта Польшчы, брата Ярасла Качыньскага.
Вальдэмар Парух: Там няма ніякай інфармацыі, якую анансавала Gazetа Wyborczа напярэдадні. Гэная інфармацыя павіна была стаць сапраўднай сэнсацыяй.
Зьяўляецца вобраз старшыні Ярасла Качыньскага як чалавека сумленнага, надзвычай сумленнага, беззаганнага. Чалавека, які хоча вырашыць праблему легальна, паводле заканадаўства. Ён неаднаразова падкрэсьлівае, што трэба вырашыць праблему ў прававым полі.
Палітыкі апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» анансавалі накіраваньня заявы ў пракуратуру па факце «платнага пратэкцыянізму, выкарыстаньня палітычнага ўплыву і перавышэньня службовых абавязкаў дэпутата з мэтай атрыманьня фінансавай карысьці». Таксама апазыцыя зьвярнулася да кіраўніка правячай партыі з патрабаваньнем раскрыць усе свае актывы.