Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы прымуць папраўкі ў закон аб іншаземцах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.02.2019 12:16
Галоўная мэта – выключыць выпадкі, калі іншаземцы прыяжджаюць у краіну ў якасьці фікцыйных студэнтаў.
www.polskieradio.pl

У Польшчы прымуць папраўкі ў закон аб іншаземцах. Галоўная мэта – выключыць выпадкі, калі іншаземцы прыяжджаюць у краіну ў якасьці фікцыйных студэнтаў.
Гаворка пра іншаземцаў, які прыяжджаюць, між іншым, з мэтай правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, для атрыманьня вышэйшай адукацыі, для ўдзелу ў валянтарыяце ці па праграме школьнага абмену. Будзе створана ўстанова, якая будзе зацьвярджаць ВНУ, дзе змогуць вучыцца іншаземцы. Абавязак будзе тычыцца толькі прыватных навучальных установаў. Гаворка ідзе пра сытуацыі, калі польскі адукацыйныя пляцоўкі спрашчаюць уезд фікцыйным студэнтам, якія насамрэч ня вучацца.
Калі ў дачыненьні да ВНУ будуць сьцьверджаныя парушэньні, можа быць выдадзеная забарона на прыманьне студэнтаў-іншаземцаў.
Акрамя таго, зьмененыя будуць запісы аб прызнаньні часовага віду на жыхарства з увагі на іншыя акалічнасьці. Папраўлены закон дасьць магчымасьць студэнтам і навукоўцам застацца на тэрыторыі краіны з мэтай пошуку працы пасьля завяршэньня адукацыі. Іншаземец, які на гэтай аснове хоча атрымаць дазвол на жыхарства, павінен аказаць дыплём польскай вышэйшай навучальнай установы.
Папраўкі дастасоўваюць польскі закон да дырэктывы Эўрапейскага парлямэнту і Рады Эўразьвязу.

Гаворка пра іншаземцаў, які прыяжджаюць, між іншым, з мэтай правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, для атрыманьня вышэйшай адукацыі, для ўдзелу ў валянтарыяце ці па праграме школьнага абмену. Будзе створана ўстанова, якая будзе зацьвярджаць ВНУ, дзе змогуць вучыцца іншаземцы. Абавязак будзе тычыцца толькі прыватных навучальных установаў. Гаворка ідзе пра сытуацыі, калі польскія адукацыйныя пляцоўкі спрашчаюць уезд фікцыйным студэнтам, якія насамрэч ня вучацца.

Калі ў дачыненьні да ВНУ будуць сьцьверджаныя парушэньні, можа быць выдадзеная забарона на прыманьне студэнтаў-іншаземцаў.

Акрамя таго, зьмененыя будуць запісы аб прызнаньні часовага віду на жыхарства з увагі на іншыя акалічнасьці. Папраўлены закон дасьць магчымасьць студэнтам і навукоўцам застацца на тэрыторыі краіны з мэтай пошуку працы пасьля завяршэньня адукацыі. Іншаземец, які на гэтай аснове хоча атрымаць дазвол на жыхарства, павінен аказаць дыплём польскай вышэйшай навучальнай установы.

Папраўкі дастасоўваюць польскі закон да дырэктывы Эўрапейскага парлямэнту і Рады Эўразьвязу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт