Logo Polskiego Radia
Print

Амаль 60 тысяч чалавек пратэставалі ў Францыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.02.2019 10:58
Гэта ўжо 12 уік-энд пратэстаў супраць росту коштаў утрыманьня ў Францыі і палітыцы прэзыдэнта Эмануэля Макрона.
PAP/EPA/GUILLAUME HORCAJUELO

Амаль 60 тысяч чалавек пратэставалі ў Францыі
58,6 тысяч «жоўтых камізэлек» пратэставалі ў суботу ў многіх гарадах Францыі – паінфармавала МУС краіны. Дэманстранты нагадвалі пра асоб, пацярпелых падчас папярэдніх акцый. Паміж паліцыяй і ўдзельнікамі адбыліся сутычкі – у Парыжы, Бардо, Тулузе і Валэнсіі.
Гэта ўжо 12 уік-энд пратэстаў супраць росту коштаў утрыманьня ў Францыі і палітыцы прэзыдэнта Эмануэля Макрона. Паводле МУС, на мінулых выходных, 26-27 студзеня, у пратэстах «жоўтых камізэлек» у цэлай краіне ўдзел прынялі каля 69 тысяч чалавек.
Міністэрства ўнутраных спраў паінфармавала, што ў сувязі з чарговай хваляй пратэстаў былі задзейнічаны 80 тысяч функцыянэраў, у тым ліку 5 тысяч у Парыжы. Паводле паліцыі, у сталіцы пратэставалі 10 тысяч чалавек, СМІ пішуць пра 13,8 тысяч. Паліцыя выкарыстала сьлёзацечны газ, каб разагнаць частку пратэстоўцаў, якія падпалілі сьметнікі і скутэр. Паводле агенцтва Reuters, у параўнаньні з папярэднімі выходнымі атмасфэра ў суботу была параўнальна спакойнай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт