Logo Polskiego Radia
Print

У Крамлі праанансавалі дзьве сустрэчы Лукашэнкі й Пуціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2019 11:02
Паводле прэс-службы Крамля, кіраўнікі Беларусі й Расеі сустрэнуцца 13 і 15 лютага бягучага году.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Крамлі праанансавалі дзьве сустрэчы Лукашэнкі й Пуціна
Паводле прэс-службы Крамля, кіраўнікі Беларусі й Расеі сустрэнуцца 13 і 15 лютага бягучага году.
У Крамлі праанансавалі дзьве сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі й Расеі, якія пройдуць на бягучым тыдні - 13 і 15 лютага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзыдэнта РФ.
„13 лютага ў Сочы Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэнецца з Прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расеі з рабочым візытам”, - праінфармавалі ў прэс-службе.
У час перагавораў будуць абмеркаваны ключавыя пытаньні двухбаковага парадку дня й пэрспэктывы разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў на эўразійскай прасторы.
„З улікам канструктыўнага разьвіцьця расейска-беларускага ўзаемадзеяньня ў культурна-гуманітарнай сфэры 15 лютага пройдзе сустрэча прэзыдэнтаў Расеі й Беларусі зь міністрамі дзьвюх краін, якія адказваюць за адукацыю, культуру й спорт. Будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленьні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах”, - дадалі ў Крамлі.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт