Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы расьце спажыцьцё паліваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2019 09:11
У 2018 годзе ў Польшчы найбольш вырас продаж бэнзіну - амаль на 5%.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы расьце спажыцьцё паліваў
У 2018 годзе ў Польшчы найбольш вырас продаж бэнзіну - амаль на 5%.
У 2018 годзе продаж паліваў у Польшчы павялічыўся на 2-2,5% у параўнаньні з папярэднім годам, паведаміла Польская арганізацыя нафтавай прамысловасьці й гандлю.
Найбольш вырас продаж бэнзіну - амаль на 5%, далей дызэльнае паліва - на 2%. У сваю чаргу продаж звадкаванага прыроднага газу застаўся на ўзроўні 2017 году, складаючы каля 5 мільёнаў кубічных мэтраў.
Паводле Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасьці й гандлю, палякі
ўсё часьцей купляць бэнзін. Гэткая тэндэнцыя назіраецца ўжо чацьвёрты год запар.
Бэнзін становіцца ўсё больш папулярным палівам, паколькі палякі сталі больш ахвотна купляць аўтамабілі з бэнзінавымі рухавікамі.
У 2017 годзе павелічэньне спажываньня паліва ў параўнаньні з 2016 годам склала 11%. Паводле экспэртаў, гэта вынік як разьвіцьця рынку, так і пасьпяховай барацьбы зь ценявой зонай.
Поўная інфармацыя аб рынку паліва ў Польшчы ў 2018 годзе будзе прадстаўленая ў красавіку.
аз

У 2018 годзе продаж паліваў у Польшчы павялічыўся на 2-2,5% у параўнаньні з папярэднім годам, паведаміла Польская арганізацыя нафтавай прамысловасьці й гандлю.

Найбольш вырас продаж бэнзіну - амаль на 5%, далей дызэльнае паліва - на 2%. У сваю чаргу продаж звадкаванага прыроднага газу застаўся на ўзроўні 2017 году, складаючы каля 5 мільёнаў кубічных мэтраў.

Паводле Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасьці й гандлю, палякі ўсё часьцей купляць бэнзін. Гэткая тэндэнцыя назіраецца ўжо чацьвёрты год запар.
Бэнзін становіцца ўсё больш папулярным палівам, паколькі палякі сталі больш ахвотна купляць аўтамабілі з бэнзінавымі рухавікамі.

У 2017 годзе павелічэньне спажываньня паліва ў параўнаньні з 2016 годам склала 11%. Паводле экспэртаў, гэта вынік як разьвіцьця рынку, так і пасьпяховай барацьбы зь ценявой зонай.

Поўная інфармацыя аб рынку паліва ў Польшчы ў 2018 годзе будзе прадстаўленая ў красавіку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт