Logo Polskiego Radia
Print

Помнік ксяндзу Янкоўскаму перанесены на склад

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2019 11:54
Ноччу ў Гданьску трое мужчын скінулі помнік духоўнаму лідару „Салідарнасьці”.
Помнік ксяндзу Генрыку Янкоўскаму. Помнік ксяндзу Генрыку Янкоўскаму. PAP/Marcin Gadomski

Помнік ксяндзу Янкоўскаму перанесены на склад
Ноччу ў Гданьску трое мужчын скінулі помнік духоўнаму лідару „Салідарнасьці”.
Улады Гданьска вырашылі перанесьці помнік ксяндзу Генрыку Янкоўскаму (Henryk Jankowski) на склад. Паводле прэс-сакратара гданьскай ратушы Магдалены Скарупкі-Качмарэк (Magdalena Skorupka-Kaczmarek), пра далейшы лёс помніка канчаткова вырашыць грамадзкі камітэт па яго будаўніцтве.
Паводле прадстаўніцы гданьскіх уладаў, калі б помнік застаўся на сваім цяперашнім месцы, мог бы быць паўторна зьнішчаны.
Нагадаем, сёньня ноччу трое мужчын скінулі помнік духоўнаму лідару „Салідарнасьці” ксяндзу Генрыку Янкоўскаму. Затым вандалы пачакалі прыбыцьця паліцыі й не супраціўляліся арышту.
Скандал, датычны вядомага сьвятара ўспыхнуў пасьля артыкулу, які „Gazeta Wyborcza” апублікавала ў сьнежні мінулага году. У ім газэта цытавала чалавека, які ў дзяцінстве стаў ахвярай сэксуальнага гвалту з боку сьвятара.
З гэтага часу ля адкрытага ў 2012 годзе помніка, пайшло некалькі дэманстрацыяў, удзельнікі якіх патрабавалі зьнясеньня статуі.
Некалькі разоў таксама невядомыя зьдзяйсьняльнікі аблівалі помнік фарбай.
Прэс-сакратар уладаў Гданьска падкрэсьліла, што ратуша „не зьбіраецца судзіць нікога, але чакае паясьненьня справы”.
аз

Улады Гданьска вырашылі перанесьці помнік ксяндзу Генрыку Янкоўскаму (Henryk Jankowski) на склад. Паводле прэс-сакратара гданьскай ратушы Магдалены Скарупкі-Качмарэк (Magdalena Skorupka-Kaczmarek), пра далейшы лёс помніка канчаткова вырашыць грамадзкі камітэт па яго будаўніцтве.

Паводле прадстаўніцы гданьскіх уладаў, калі б помнік застаўся на сваім цяперашнім месцы, мог бы быць паўторна зьнішчаны.

Нагадаем, сёньня ноччу трое мужчын скінулі помнік духоўнаму лідару „Салідарнасьці” ксяндзу Генрыку Янкоўскаму. Затым вандалы пачакалі прыбыцьця паліцыі й не супраціўляліся арышту.

Скандал, датычны вядомага сьвятара ўспыхнуў пасьля артыкулу, які „Gazeta Wyborcza” апублікавала ў сьнежні мінулага году. У ім газэта цытавала чалавека, які сьцьвярджаў, што ў дзяцінстве стаў ахвярай сэксуальнага гвалту з боку сьвятара.

З гэтага часу ля адкрытага ў 2012 годзе помніка, пайшло некалькі дэманстрацыяў, удзельнікі якіх патрабавалі зьнясеньня статуі. Некалькі разоў таксама невядомыя зьдзяйсьняльнікі аблівалі помнік фарбай.

Прэс-сакратар уладаў Гданьска падкрэсьліла, што ратуша „не зьбіраецца судзіць нікога, але чакае паясьненьня справы”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт