Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародная сельскагаспадарчая выстава распачалася ў Парыжу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.02.2019 11:55
З гэтае нагоды каля Вэрсальскай Брамы, ў паўднёвай частцы Парыжу, ужо знаходзіцца 4 тысячы жывёл, якія прадстаўляюць 350 відаў.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон на адкрыцьці Міжнароднай сельскагаспадарчай выставыПрэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон на адкрыцьці Міжнароднай сельскагаспадарчай выставыPAP/EPA/JULIEN DE ROSA

Міжнародная сельскагаспадарчая выстава распачалася ў Парыжу
У сёлетняй выставе прымаюць удзел больш за 1 400 удзельнікаў з 69 краін. З гэтае нагоды каля Вэрсальскай Брамы ў паўднёвай частцы Парыжу ўжо знаходзіцца 4 тысячы жывёл, якія прадстаўляюць 350 відаў. У забесьпячэньні Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы задзейнічаны вучні аграрных школаў Парыжу і навакольных мясьцін.
Праграмай мерапрыемства прадугледжаныя конкурсы, паказы і таксама дэгустацыі рэгіянальных прысмакаў. Госьці выставы змогуць пакаштаваць прадукты з розных куткоў сьвету, у тым ліку некалькі соцень гатункаў францускага сыру. Значная частка выставы прысьвечана будучыні сельскай гаспадаркі, у прыватнасьці гідрапоніцы.
Міжнародная сельскагаспадарчая выстава карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў жыхароў Парыжу, а таксама ў гасьцей францускай сталіцы. Леташнюю выставу наведала 670 тысяч чалавек.
Сельскагаспадарчая выстава, гэта вялікае лягістычнае выпрабаваньне. Дзеля ўтрыманьня на працягу тыдня ўсіх жывёл, якія сабраліся на выставе, ўжо нарыхтавана 230 тон сена ды 625 кантэйнэраў з агароднінай.

У сёлетняй выставе прымаюць удзел больш за 1 400 удзельнікаў з 69 краін. З гэтае нагоды каля Вэрсальскай Брамы, ў паўднёвай частцы Парыжу, ужо знаходзіцца 4 тысячы жывёл, якія прадстаўляюць 350 відаў. У забесьпячэньні Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы задзейнічаны вучні аграрных школаў Парыжу і навакольных мясьцін.

Праграмай мерапрыемства прадугледжаныя конкурсы, паказы і таксама дэгустацыі рэгіянальных прысмакаў. Госьці выставы змогуць пакаштаваць прадукты з розных куткоў сьвету, у тым ліку некалькі соцень гатункаў францускага сыру. Значная частка выставы прысьвечана будучыні сельскай гаспадаркі, у прыватнасьці гідрапоніцы.

Міжнародная сельскагаспадарчая выстава карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў жыхароў Парыжу, а таксама ў гасьцей францускай сталіцы. Леташнюю выставу наведала 670 тысяч чалавек.

Сельскагаспадарчая выстава, гэта вялікае лягістычнае выпрабаваньне. Дзеля ўтрыманьня на працягу тыдня ўсіх жывёл, якія сабраліся на выставе, ўжо нарыхтавана 230 тон сена ды 625 кантэйнэраў з агароднінай.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт