Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве будуць прадстаўленыя дэталі „Пяцёркі Качыньскага”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2019 13:07
„Пяцёрка Качыньскага” - гэта пяць новых праграмных прапановаў кіроўнай партыі.
Cтаршыня „Права й справядлівасьці” Яраслаў Качыньскі. Cтаршыня „Права й справядлівасьці” Яраслаў Качыньскі. PAP/Radek Pietruszka

Неўзабаве будуць прадстаўленыя дэталі „Пяцёркі Качыньскага”
„Пяцёрка Качыньскага” - гэта пяць новых праграмных прапановаў кіроўнай партыі.
Цягам бліжэйшых дзён польскі ўрад прадставіць падрабязнасьці , датычныя „Пяцёркі Качыньскага”, то бок новых праграмных прапановаў кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”. Пра гэта ў інтэрвію Першай праграме грамадзкага Польскага радыё паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Міхал Дворчык (Michał Dworczyk).
Палітык запэўніў, што для рэалізацыі новых прапановаў, паводле яго ведаў, ня трэба будзе ўводзіць зьменаў у дзяржаўны бюджэт.
Паводле Дворчыка, „Пяцёрка Качыньскага”, гэта вялікі выклік для бюджэту, але ён „вытрымае” новыя выдаткі.
У нядзелю прэм'ер Матэвуш Маравецкі казаў у інтэрвію TVP Info, што рэалізацыя новых праграмных прапановаў будзе каштаваць каля 40 мільярдаў злотых у год.
Нагадаем „Пяцёрка Качыньскага” - гэта пяць новых праграмных прапановаў кіроўнай партыі, якія старшыня „Права й справядлівасьці” Яраслаў Качыньскі прадставіў падчас суботняга зьезду партыі. Гаворка ідзе, між іншым, пра пашырэньне сацыяльнай праграмы „Сям’я 500 Плюс” на першае дзіця ў сям’і, аднаразовы дадатак для пэнсіянэраў у памеру 250 эўра, вызваленьне ад падаходнага падатку працаўнікоў да 26 году жыцьця, паніжэньне коштаў працы й аднаўленьне аўтобусных маршрутаў у невялікіх гарадах і вёсках.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт