Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм’ер Шыдла: „13-ю зарплату” атрымаюць ня толькі пэнсіянэры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.02.2019 11:38
Аднаразовая дапамога будзе выплачаная таксама асобам, якія атрымліваюць пэнсію па інваліднасьці.
www.pixabay.com/Alexas_Fotos/CC0 Creative Comons

Віцэ-прэм’ер Шыдла: „13-ю зарплату” атрымаюць ня толькі пэнсіянэры
Аднаразовая дапамога будзе выплачаная таксама асобам, якія атрымліваюць пэнсію па інваліднасьці.
Віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło) паведаміла, што аднаразовую сацыяльную дапамогу ў памеры 1100 злотых (каля 250 эўра) у год апрача польскіх пэнсіянэраў атрымаюць таксама асобы, якія атрымліваюць пэнсію па інваліднасьці.
Гэта адзін зь пяці элемэнтаў так званай „Пяцёркі Качыньскага”, то бок новых праграмных прапановаў кіроўнай партыі, якія падчас суботняга зьезду прадставіў старшыня „Права й справядлівасьці” Яраслаў Качыньскі.
У інтэрвію Першай праграме грамадзкага Польскага радыё Бэата Шыдла паясьняла, што гэта падтрымка для пажылых людзей. Тым ня менш віцэ-прэм’ер прызнала, што ў Польшчы дапамогі заслугоўваюць таксама многія іншыя сацыяльныя групы. Яна запэўніла, што ўрад будзе пасьлядоўна й паступова задавальняць гэтыя патрэбы.
Дапамога ў памеры 1 100 злотых павінна быць выплачана аднаразова ў траўні бягучага году. „Пяцёрка Качыньскага”, апрача гэтак званай „13-ай зарплаты” для пэнсіянэраў, прадугледжвае таксама пашырэньне праграмы „Сям’я 500 Плюс” на першае дзіця ў сям’і, вызваленьне ад падаходнага падатку маладых працаўнікоў (да 26 году жыцьця), паніжэньне коштаў працы й аднаўленьне аўтобусных маршрутаў у невялікіх гарадах і вёсках.
Учора прэс-сакратар ураду Яанна Капціньска (Joanna Kopcińska) паведаміла, што новыя прапановы будуць рэалізаваныя да канца лета бягучага году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт